Іосіф Іосіфавіч Лянькоў
Іосіф Іосіфавіч Лянькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2020 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Іосіф Іосіфавіч Лянько́ў[1] (нар. 14 лютага 1941, вёска Куты, Магілёўскі раён — 2020, Мінск) — беларускі вучоны эканаміст-аграрнік. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1993—2003), доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1964). У 1964—1966 гг. працаваў галоўным эканамістам саўгаса ў Карагандзінскай вобласці. З 1970 г. у БСГА. Працаваў дацэнтам (1970—1987), загадчыкам кафедры матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм АПК (1987—2001). З 2001 г. загадчык кафедры мадэліравання і прагназавання эканомікі АПК Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па праблемах планавання і матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм аграрна-прамысловага комплексу. Распрацаваў сістэму эканоміка-матэматычных мадэлей для аптымізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажыццяўлення спецыялізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах кааперавання.
Аўтар звыш за 160 навуковых прац.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лянькоў Іосіф Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі БДАТУ
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграномы Беларусі
- Эканамісты Беларусі