Абдэль Азіз Бутэфліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдэль Азіз Бутэфліка
араб. عبد العزيز بوتفليقة‎‎
прэзідэнт Алжыра[d]
27 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019
Папярэднік Liamine Zéroual[d]
Пераемнік Абдэль Кадэр Бенсалах
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
12 ліпеня 1999 — 10 ліпеня 2000
Папярэднік Блэз Кампаорэ
Пераемнік Гнасінгбэ Эядэма
старшыня Генеральнай Асамблеі ААН[d]
17 верасня 1974 — 15 верасня 1975
Папярэднік Leopoldo Benites[d]
Пераемнік Гастон Торн
міністр замежных спраў Алжыра[d]
4 верасня 1963 — 8 сакавіка 1979
Папярэднік Mohamed Khemisti[d]
Пераемнік Mohammed Seddik Ben Yahia[d]

Нараджэнне 2 сакавіка 1937(1937-03-02)[1][2][…]
Смерць 17 верасня 2021(2021-09-17)[3] (84 гады)
Месца пахавання
Жонка Amal Triki[d][4][5]
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, рэвалюцыянер
Бітвы
Узнагароды
Collar of the Spanish Order of the Civil Merit ордэн Дружбы Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Нацыянальны ордэн Хасэ Марці ланцуг ордэна Заслуг кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry Order of the Republic of Serbia Нацыянальны ордэн Заслуг Order of the Star of Palestine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдэль Азіз Бутэфліка (араб: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Уджда, Марока — 17 верасня 2021, Алжыр, Алжыр) — алжырскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Алжыра (1999—2019).

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Парламент Алжыра зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзідэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасць разоў[6].

У 2013 годзе перанёс інсульт і з таго часу амаль не з’яўляўся на публіцы. Тым не менш, Бутэфліка быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе[7].

Апошнія гады сур’ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы. У пачатку 2019 года знаходзіўся на лячэнні ў Швейцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры алжырскага лідара балатавацца ў красавіку на пяты тэрмін. Гэта рашэнне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаванні. Прэзідэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балатавацца, аднак выбары перанеслі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзідэнта. 1 красавіка Абдэльазіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад на чале з кіраўніком МУС Нурэдынам Бэдуі (сваю пасаду ў кабінеце пры гэтым захаваў намеснік міністра абароны Алжыра Ахмед Гаед Салех, які 26 сакавіка запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным)[8]. Вайскоўцаў не задаволіла зробленая заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу. 2 красавіка 2019 года, пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка падаў у адстаўку[9].

Памёр 17 верасня 2021 года ў Алжыры[10]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты са жніўня 1990 года, дзяцей не меў. Яго жонка Амал Трыкі ў апошні час з ім не жыла, жыла ў Парыжы.

Меў трох зводных сясцёр (Фаціма, Аміна і Айша), з якімі ён не падтрымліваў кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Лаціфа).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]