Адам Адамавіч Церах
Адам Адамавіч Церах | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1938 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесія | драматург |
Тэатр | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Адамавіч Церах (8 верасня 1882, в. Кабылле, Вілейскі павет, цяпер Вілейскі раён — 7 ліпеня 1938, Менск, НКУС) — беларускі драматург. Карыстаўся псеўданімам А. Гаротны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 верасня 1882 года ў вёсцы Кабылле Крайскай воласці Вілейскага павета[1].
Быў членам Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў 1917—1920 гадах[1].
У лютым 1918 года разам з Фларыянам Жданавічам арганізаваў у Менску па загадзе каменданта Канстанціна Езавітава атрады беларускай міліцыі па ахове парадку ў горадзе пасля ўцёкаў бальшавікоў (перад уваходжаннем нямецкіх войскаў). У польскую акупацыю з’яўляўся намеснікам старшыні Менскага таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва, інструктарам Надзвычайнага беларускага нацыянальнага камітэта па Меншчыне. Удзельнік драматычнай секцыі Беларускай вучнёўскай грамады ў 1919—1920 гадах[1].
Іграў у пастаўленых гэтым калектывам п’есах: «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Пасля смерці» і «На маскарад» С. Іванова (Сымона Музыкі), «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» М. Чарота, «Васількі» А. Паўловіча[1].
У 1919—1922 гадах разам з Усеваладам Фальскім і Алесем Ляжневічам кіраваў тэатральнай секцыяй клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі «Беларуская хатка». Як акцёр і драматург выступаў пад псеўданімам А. Гаротны[1].
У 1926 годзе падаў заяўку пра ўступленне ў драматургічную секцыю літаратурнага аб’яднання «Маладняк», быўшы аўтарам ужо каля 20 п’ес, якія ставіліся пераважна на клубных сцэнах. Сярод іх: «Лекары і лекі», «Два жаніхі», «Перамена», «1 мая», «На Вялікдзень», «Калядны вечар», «З бязволля на волю», «Па дзвюх дарогах», «Соль за соль», «Нетрывалае сяброўства», «У змаганні з цемрай». Першыя тры з пералічаных п’ес выйшлі ў 1925—1926 гадах асобнымі выданнямі[1].
Зняўся ў ролі вайсковага пракурора ў фільме «Кастусь Каліноўскі» (1927)[1].
Адам Церах працаваў акцёрам у I Беларускім дзяржаўным тэатры з 1922 года (то бок з дня яго заснавання). Нягледзячы на тое, што калегі адзначалі досвед і добрасумленны падыход А. Цераха да сцэнічнай ігры, ён пачуваў сябе пакрыўджаным, бо рэжысёры запрашалі яго толькі на другарадныя ролі. Гэта прыгнечанасць асабліва абвастрылася ў 1930—1931 гадах, калі акцёр пачаў выпрабоўваць і матэрыяльныя цяжкасці. Неўзабаве ён быў вымушаны пакінуць тэатр і ўладкавацца на працу кіраўніком драмгуртка на швейную фабрыку «Кастрычнік»[1].
У пачатку 1938 года ён быў арыштаваны. Асуджаны 25 мая 1938 года пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 7 ліпеня 1938 года. Рэабілітаваны пракуратурай Беларускай ваеннай акругі 24 ліпеня 1989 года[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЦЕРАХ (ЦЕРАХАЎ) Адам Адамавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адам Адамавіч Церах
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 7 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Асобы
- Расстраляныя ў Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі Беларусі