Адамантыяс Караіс
Адамантыяс Караіс | |
---|---|
грэч. Ἀδαμάντιος Κοραῆς | |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1748[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 красавіка 1833[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joannis Korais[d] |
Маці | Thomaida Korai[d] |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, урач, гуманіст, філолаг |
Навуковая сфера | Greek philology[d][4], стандартная мова[4], лексікаграфія[4] і Greek literature[d][4] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Ambroise Firmin Didot[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адамантыяс Караіс (грэч. Αδαμάντιος Κοραής; таксама Карай — фр.: Adamance Coray; 1748, Смірна — 1833, Парыж) — адзін з навуковых эліністаў-асветнікаў Новага часу.
Яго галоўная заслуга — ачышчэнне грэцкай мовы ад масы чужых прымесяў, што ўвайшлі ў гэту мову за часы палітычнага рабства Грэцыі. Караіс выдаў многіх старажытных класікаў (Элінская бібліятэка (Βιβλιοθήκη ελληνική) Страбона) з каштоўнымі філалагічнымі ўводзінамі, пісаў і асобныя артыкулы па грэцкай мове і літаратуры, не цураўся і палітычнага змагання за волю радзімы; яго брашура: «Пра сучаснае становішча адукацыі ў Грэцыі» — гарачая абарона яго бацькаўшчыны, якую Караіс лічыў законным спадчыннікам Старажытнай Грэцыі. Яна была перакладзена на рускую мову ў 1815 годзе расійскім дыпламатам грэцкага паходжання Аляксандрам Негры[5].
У год смерці Караіса выйшла яго аўтабіяграфія. У 1881 у Афінах быў надрукаваны I том твораў Караіса.
Зноскі
- ↑ а б Adamantios Korais // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adamantios Korais // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118565346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Корай А., О нынешнем просвещении Греции / Пер. с фр. А. Негри. СПб., 1815