Чхатысгарх: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: sa:छत्तीसगढ
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:
|Шырата =
|Шырата =
|Даўгата =
|Даўгата =
|Карта = India_Chhattisgarh_locator_map.svg
|Карта = Chhattisgarh in India (disputed hatched).svg
|Часовойпояс =
|Часовойпояс =
|Абрэвіятура =
|Абрэвіятура =

Версія ад 16:06, 26 студзеня 2012

Чхатысгарх
Chhattisgarh, छत्तीसगढ़
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2000
Кіраўнік Vishnu Deo Sai[d]
Насельніцтва (2001)
20,796 млн. (17-е месца)
Шчыльнасць 108 чал./км²
Плошча
  • 135 194 км²
Чхатысгарх на карце
Чхатысгарх, карце
Код ISO 3166-2 IN-CG
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чхатысгарх (англ.: Chhattisgarh), штат у цэнтральнай Індыі. Утвораны ў 2000 выдзяленнем 16 дыстрыктаў са штата Мадх'я-Прадэш. Гранічыць са штатамі Мадх'я-Прадэш на паўночным захадзе, Махараштра на захадзе, Андхра-Прадэш на поўдні, Арыса на ўсходзе, Джаркханд на паўночным усходзе, Утар-Прадэш на поўначы. Займае 10-е месца сярод штатаў па плошчы (135 тыс. км2) і 17-е па насельніцтву (20,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Райпур.

Чхатысгарх адносіцца да тых штатаў, дзе традыцыйна моцная Бхаратыя джаната парты, у цяперашні час менавіта ёю сфарміраваны ўрад штата.

На тэрыторыі штата дзейнічаюць мааісцкія паўстанцы, аб'ект іх атак — пераважна паліцыя і ваенныя.

Геаграфія

Тэрыторыя штата падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны. Паўночная частка штата знаходзіцца на ўскраіне Інда-Гангскай раўніны. У цэнтральнай частцы штата размяшчаецца ўрадлівая даліна ракі Маханады (асноўны раён вырошчвання рысу ў штаце). Паўднёвая частка штата ляжыць на пласкагор'і Дэкан, у басейне ракі Гадавары.

Насельніцтва

Асноўная мова насельніцтва штата — чхатысгархі — індаеўрапейская мова блізкая да хіндзі. У паўднёвых раёнах распаўсюджаны дравідыйскія мовы.

Эканоміка

ВУП штата 12 млрд. долл. ЗША.

Добра развітыя энергетыка, чорная і каляровая металургія (у Бхілаі размешчаны адзін з буйнейшых у Індыі металургічных камбінатаў, пабудаваны з дапамогай СССР), цэментная і хімічная прамысловасць (вытворчасць мінеральных угнаенняў).

У сельскай гаспадарцы ўпор зроблены на вырошчванні рысу, пшаніцы, кукурузы.

Дастаткова развіты чыгуначны, аўтамабільны і паветраны транспарт.

У Сеціве