Літаратура і мастацтва (газета): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
* [[Янка Шарахоўскі]] (1969—1961)
* [[Янка Шарахоўскі]] (1969—1961)
* [[Нічыпар Пашкевіч]] (1961—1969)
* [[Нічыпар Пашкевіч]] (1961—1969)
* [[Леанід Прокша]] (1969—1972)
* [[Леанід Януаравіч Прокша|Леанід Прокша]] (1969—1972)
* [[Хведар Жычка]] (1972—1976)
* [[Хведар Жычка]] (1972—1976)
* [[Алесь Асіпенка]] (1976—1980)
* [[Алесь Асіпенка]] (1976—1980)

Версія ад 08:37, 4 сакавіка 2012

«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.

Гісторыя

Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 19571970 гадах выдавалася двойчы ў тыдзень).

У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.

Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сучаснасць

У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва». Уваходзіць у склад апошняй установы.

Тыраж каля 3 тысяч асобнікаў.

Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, музыкі. З 2010 года выдаецца дадатак «Кніжны свет» (выходзіць на беларускай і рускай мовах) — сумесны праект газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты.

У газеце перыядычна з'яўляецца рубрыка «Суайчыннікі ў свеце», якія знаёмяць чытачоў з беларускімі дыяспарамі далёкага і блізкага замежжа, у першую чаргу ў Расіі.

Галоўныя рэдактары

Спасылкі