Анатоль Казлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Казлоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 ліпеня 1962(1962-07-28) (56 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, літаратуразнавец

Анатоль Казлоў (нар. 28 ліпеня 1962, вёска Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 20-х — пачатку 30-х гадоў» (кіраўнік Іван Навуменка). У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011, з 2014).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар некалькіх празаічных зборнікаў:

  • «Міражы ценяў» (1990),
  • «І тады я памёр…» (1993),
  • «Незламаная свечка» (2000),
  • «Юргон» (2006),
  • «Горад у нябёсах» (2009),
  • Той, хто абганяе сны.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 286 с. — ISBN: 978-985-02-1601-4

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.