Мікола Гіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікола Гіль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

15 чэрвеня 1936(1936-06-15) (81 год)

Месца нараджэння:

Слабада, Лагойскі раён, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст

Жанр:

дзіцячая літаратура[d]

Мова твораў:

беларуская

Мікола Гіль (сапр. Мікалай Гілевіч; 15 чэрвеня 1936, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1959 годзе закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з'явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.

  • Ранішнія сны (1973)
  • На лясной вуліцы (1975)
  • Таццянін чэрвень (1978)
  • Самы галоўны чалавек (1980)
  • Петр Климук: (фотоальбом) (1981)
  • Пуд жыта (1982)
  • Ёсць на зямлі крыніца (1983)
  • Тэлеграма з Кавалевіч (1984)
  • Пасеянае — узыдзе (1985)
  • Камандзіроўка ў Вішанькі (1987)
  • У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко (2001)

Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Савік Л. С. Гілевіч Мікола// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭН, 1993. С. 205—208.