Аквітанія (гістарычная вобласць Францыі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др The file Image:Aquitaine_flag.svg has been replaced by Image:Flag_of_Aquitaine.svg by administrator commons:User:Materialscientist: ''File renamed: "Flag of" name''. ''Translate me!'' |
др →Гісторыя: clean up, replaced: і]] у → і]] ў, н. э. → н.э. (3) using AWB (7893) |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
{{Main|Аквітанія, рымская правінцыя|Каралеўства Аквітанія|Герцагства Аквітанія}} |
{{Main|Аквітанія, рымская правінцыя|Каралеўства Аквітанія|Герцагства Аквітанія}} |
||
Упершыню згадваецца [[Юлій Цэзар|Цэзарам]] ([[I стагоддзе да н. |
Упершыню згадваецца [[Юлій Цэзар|Цэзарам]] ([[I стагоддзе да н.э.]]) як частка [[Галію|Галіі]], размешчаная паміж Пірынеямі і р. [[Гарона, рака|Гаронай]], населеная іберыйскімі плямёнамі. |
||
У [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] |
У [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] ў кіраванне [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] ([[27 да н.э.]] — [[14]] н.э.) Аквітанія ўяўляла сабой [[Аквітанія, рымская правінцыя|імператарскую правінцыю Аквітанія]]. |
||
Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была захопленая [[вестготы|вестготамі]], якія заснавалі ў [[418]] у Паўднёвай Галіі першае на тэрыторыі [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] варварскае каралеўства з цэнтрам у [[Тулуза|Тулузе]]. |
Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была захопленая [[вестготы|вестготамі]], якія заснавалі ў [[418]] у Паўднёвай Галіі першае на тэрыторыі [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] варварскае каралеўства з цэнтрам у [[Тулуза|Тулузе]]. |
Версія ад 21:56, 19 ліпеня 2012
Аквітанія | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Aquitaine | |||||
|
|||||
Краіна | Францыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Бардо | ||||
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1960[1] | ||||
Дата скасавання | 31 снежня 2015 | ||||
Насельніцтва (2006) | 3,099,000 | ||||
Шчыльнасць | 75 чал./км² | ||||
Плошча | 41,208 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | FR-B | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аквітанія (лац.: Aquitania, фр.: Aquitaine, баскск.: Akitania) — гістарычная вобласць і рэгіён на паўднёвым-захадзе сучаснай Францыі, абмежаваная Біскайскім залівам на захадзе, Пірынеямі на поўдні, ракой Луара на поўначы і Ронай на ўсходзе.
Найболей вядомыя гарады: Бардо, Тулуза, Лімож, Пуацье, Ангулем.
Гісторыя
Упершыню згадваецца Цэзарам (I стагоддзе да н.э.) як частка Галіі, размешчаная паміж Пірынеямі і р. Гаронай, населеная іберыйскімі плямёнамі.
У Рымскай імперыі ў кіраванне Аўгуста (27 да н.э. — 14 н.э.) Аквітанія ўяўляла сабой імператарскую правінцыю Аквітанія.
Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была захопленая вестготамі, якія заснавалі ў 418 у Паўднёвай Галіі першае на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі варварскае каралеўства з цэнтрам у Тулузе.
У 507 пасля шматгадовых войн вестготаў змянілі франкі на чале з Хлодвігам.
У другой палове VII — першай палове VIII стст. Аквітанія як частка Франкскай дзяржавы была герцагствам, якое карысталася вызначанай самастойнасцю.
У VIII стагоддзі да Аквітаніі дайшлі маўры, але неўзабаве былі выгнаныя, і з 778/781 па 877 Аквітанія — каралеўства, васальнае Каралінгам, а затым зноў герцагства.
У 1137 Элеанора, спадчынніца апошняга герцага Аквітаніі, выйшла замуж за французскага караля Людовіка VII, у сувязі з чым Аквітанія была далучаная да валадарстваў французскай кароны; у 1154 у выніку другога шлюбу Элеаноры з Генрыхам Плантагенетам (1152) яна адышла да Англіі.
З XIII ст назва Аквітанія выцясняецца найменнем Гіень (Guyenne). У XII—XV стст. яна перыядычна знаходзілася пад уладай англійскіх каралёў, у 1453 была вернутая Францыі.
У XVII—XVIII стст. уваходзіла ў склад губернатарства Гіень і Гасконь (цэнтр — Бардо), перастаўшага існаваць з уводзінамі падчас Вялікай французскай рэвалюцыі дзяленняў на дэпартаменты.