Рона
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Рона)
Рона | |
---|---|
фр. Rhône | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 812 км |
Басейн | 98 000 км² |
Расход вады | 1 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Rhone Glacier[d] |
• Вышыня | 1753 м |
• Каардынаты | 46°34′27″ пн. ш. 8°22′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Міжземнае мора |
• Каардынаты | 43°20′03″ пн. ш. 4°50′39″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Міжземнае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́на[1] (фр.: Rhône) — рака ў Швейцарыі і Францыі.
Даўжыня ракі 812 км, плошча басейна 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнеўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізер, Дзюранс. Сярэдні расход вады каля вусця 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходства ніжэй вусця ракі Эн. Злучаная каналамі з Рэйнам, Мозелем, Маасам, Сенай, Луарай. У абход дэльты — канал ад Арля да Марселя. На Роне — гарады Жэнева (Швейцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
У раёне вусця Роны знаходзіцца пячора Каске.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рона // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).