Перайсці да зместу

Бардо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Бардо)
Горад
Бардо
фр.: Bordeaux
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Алан Жупэ
Заснаваны
Плошча
49,36 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
250 082 чалавек (2008)
Шчыльнасць
5 066 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
33000-33300, 33800
Афіцыйны сайт
Бардо на карце Францыі
Бардо (Францыя)
Бардо

Бардо (фр.: Bordeaux, акс.: Bordèu) — горад у Францыі, цэнтр гістарычнай вобласці Аквітанія і сучаснага дэпартамента Жыронда. Размешчаны на берагах Гароны, вядомы сваімі традыцыямі і поспехамі ў галіне вінаробства. Насельніцтва налічвае каля 285 тыс. чал. (2008).

Прыкладна паміж 30 000 і 20 000 гадоў назад тэрыторыя сучаснага Бардо была заселена неандэртальцамі, стаянкі якіх былі знойдзеныя ў вядомай пячоры Pair-non-Pair каля Бур сюр Жырандэ на поўнач ад Бардо.

Каля 300 года да н. э. у наваколлі было заснаванае кельцкае паселішча Burdigala. Паселішча было заваяванае рымлянамі ў 60 годзе да н. э. і стала цэнтрам гандлю волавам і свінцом. Праз некаторы час горад стаў сталіцай рымскай правінцыі Аквітанія, і найбольшага росквіта дасягнуў у IIІ стагоддзі. У 276 годзе Бардо быў разрабаваны вандаламі. У 409 годзе горад зноў быў узяты вандаламі, у 414 вестготамі, а ў 498 годзе франкамі. У выніку гэтых спусташэнняў пачаўся паступовы заняпад горада.

У канцы VI стагоддзя Бардо зноў пачаў хутка развівацца і стаў адміністрацыйным цэнтрам навакольных зямель і цэнтрам архідыяцэзіі ў складзе Франкскага каралеўства. У канцы VII стагоддзя зноў пачаўся заняпад Бардо. У 732 годзе горад быў разрабаваны войскам Абд-эр-Рахмана, пасля таго як ён перамог войска герцага Эда Аквітанскага.

Пад уладай Каралінгаў Бардо стаў важным ваенным цэнтрам, які быў прызначаны для абароны вусця ракі Гароны ад нападаў вікінгаў. У канцы Х стагоддзя Бардо быў атрыманы ў спадчыну герцагамі Гасконскімі.

З XII да XV стагоддзя Бардо аднавіў свой уплыў, дзякуючы шлюбу герцагіні Элеаноры Аквітанскай і Генрыха Плантагенета, які праз месяц пасля вяселля стаў каралём Англіі — Генрыхам II. У гэты перыяд горад квітнеў, дзякуючы гандлю віном. З 1362 да 1372 года, Бардо стаў сталіцай незалежнай дзяржавы, абвешчанай Эдуардам Чорным Прынцам, але пасля таго, як ён быў забіты ў бітве каля Кастыльёна (1453 г.) гэтая дзяржава была далучана да Францыі. Асноўнай крыніцай развіцця горада ў гэты час быў гандаль віном з Англіяй[2].

У 1462 годзе Бардо атрымаў права збіраць парламент, але важнасць горада значна ўзрасла ў XVI стагоддзі, калі ён стаў цэнтрам гандлю цукрам і рабамі з Вест-Індыі. Жыхары Бардо прымалі ўдзел у антыўрадавых паўстаннях, якія былі падаўлены французскім войскам толькі ў 1653 годзе, калі армія Людовіка XIV заняла горад.

XVIII стагоддзе стала залатым перыядам у гісторыі Бардо. Насельніцтва горада значна павялічылася, было пабудавана шмат прыстаней. Віктор Гюго лічыў горад вельмі прыгожым і аднойчы сказаў: «вазьміце Версаль, дадайце Антверпен і вы атрымаеце Бардо». Варон Хаўсман, які доўгі час быў прэфектам горада ў гэты час, здзейсніў вялікую перабудову Бардо.

Французскі ўрад пераехаў у Бардо ў час Другой сусветнай вайны, калі ўзнікла пагроза захопу Парыжа нямецкімі войскамі. Але праз некаторы час сталіцай Францыі стаў горад Вішы.

З 1940 да 1943 года ў Бардо знаходзілася база італьянскіх падводных лодак. Адсюль італьянскі каралеўскі флот удзельнічаў у «бітве за Атлантыку». У гэты ж час тут базіравалася 12 нямецкая флатылія падводных лодак.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нафтаперапрацоўка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць. Цэнтр вінаробства і вінагандлю.

Колькасць насельніцтва Бардо складае 285 тысяч чалавек. Разам з шматлікімі прыгарадамі агламерацыя горада налічвае каля 750 тысяч чалавек, што ставіць яго на 5 месца сярод гарадоў Францыі.

У нацыянальным складзе пераважаюць французы, але ў апошні час расце колькасць імігрантаў з Афрыкі і арабскіх краін.

Бардо знаходзіцца блізка каля ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна, у паўднёва-заходняй Францыі, на поўначы Аквітаніі. Праз горад цячэ рака Гарона, якая дзеліць яго на дзве часткі: правабярэжную (усходнюю) і левабярэжную (заходнюю). Гістарычна склалася, што левабярэжная частка больш развітая. У Бардо, па рацэ Гароне могуць плаваць нават акіянскія лайнеры. Левабярэжная частка Бардо размяшчаецца на забалочаных нізінах.

Бардо знаходзіцца ў зоне акіянічнага клімату са значным уплывам міжземнаморскага. Зіма ў горадзе не вельмі халодная, дзякуючы заходнім вятрам, якія прыносяць цяпло з боку Атлантычнага акіяна. Лета цёплае і працяглае, дзякуючы паветраным масам з Біскайскага заліва. Сярэдняя тэмпература зімой складае каля 6,5 °C, але часта зімы яшчэ больш цёплыя[3]. Сярэдняя летняя тэмпература складае каля 19,5 °C, але за апошнія 10 гадоў значна ўзрасла. Напрыклад летам 2003 года быў дасягнуты рэкорд сярэдняй летняй тэмпературы (+23,3 °C)[4].

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Sandre
  2. [1] Архівавана 19 верасня 2011. Гісторыя вінаробства ў Бардо
  3. [2] //BBC Weather Centre
  4. GHCN climate, GISS world climate averages, 1971—2000