Уладзімір Някляеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: en:Uladzimir Nyaklyayew
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
|Грамадзянства = СССР, Беларусь
|Грамадзянства = СССР, Беларусь
|Род дзейнасці = [[паэт]], празаік, грамадскі дзеяч
|Род дзейнасці = [[паэт]], празаік, грамадскі дзеяч
|Гады актыўнасці =1970 — cуч. час
|Гады актыўнасці =1969 <ref name="kon">У. Някляеў. Кон. Вершы двух стагоддзяў. Мінск, 2010.</ref> — cуч. час
|Кірунак =[[лірыка]]
|Кірунак =[[лірыка]]
|Жанр =вершы, паэмы, аповесці, раманы
|Жанр =вершы, паэмы, аповесці, раманы

Версія ад 14:06, 16 лістапада 2012

Уладзімір Пракопавіч Някляеў
Владимир Прокофьевич Некляев
17 траўня 2010
17 траўня 2010
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 ліпеня 1946(1946-07-11) (77 гадоў)
Месца нараджэння Смаргонь, Гарадзенская вобласць, БССР
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, грамадскі дзеяч
Гады творчасці 1969 [1] — cуч. час
Кірунак лірыка
Жанр вершы, паэмы, аповесці, раманы
Мова твораў беларуская
Дэбют у 1970
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды Знак Пашаны
nekliaev.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Уладзімір Прако́павіч Някля́еў (нар. 11 ліпеня 1946, г. Смаргонь Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Ад 25 лютага 2010 года ён стаў лідарам грамадскай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасня заявіў, што плануе вылучыць сваю кандыдатуру ў прэзідэнты Беларусі на найбліжэйшых выбарах[2]. 18 лістапада 2010 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў Някляева кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынём сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў ў Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР (з 1978). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Веда» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Водгукі

Філосаф і культуролаг Валянцін Акудовіч лічыць, што Некляеў разбурыў стэрэатып, што найлпешыя вершы паэт піша ў маладосці, паколькі эмоцыі ў чалавека больш моцныя ў маладыя гады. Акудовіч мяркуе, што напісаная Някляевым у сталым узросце паэма «Ложак для пчалы» — «найлепшае, што ён калі-небудзь напісаў, і адна з самых лепшых ува ўсёй беларускай літаратуры. Калі не найлепшая».

Адкрыццё творчасці Уладзіміра Някляева — гэта і праца, якая патрабуе натхнення, і палёт у захмар'е думкі і пачуцця. Бо аўтар акрылена працавіты, плён ягоны відзён.

Грамадска-палітычная дзейнасць

З'яўляўся сябрам Савета творчай і навуковай моладзі пры ЦК ЛКСМБ, сябра Беларускага тэатральнага аб'яднання. У 1998 годзе змяніў Васіля Зуёнка на пасадзе старшыні праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў і ўзначальваў яго да 2001 года, пераемнік— Вольга Іпатава. На верасень 2010 года — сябра Рады Саюза.

Паводле Уладзіміра Някляева, пасля абрання старшынём праўлення Саюза пісьменнікаў, яму давялося мець зносіны з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які ўспрымаў кіраўніка творчага саюза як «начальніка над пісьменнікамі». У той жа час было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, да якога многія беларускія літаратары ў асноўным паставіліся адмоўна і публічна выказваліся супраць гэтага рашэння. Гэта стала пачаткам канфлікту паміж Лукашэнкам і Някляевым, у выніку якога Уладзімір Някляеў быў вымушаны на некалькі гадоў з'ехаць з краіны.

На 13-м пазачарговым з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе прапанаваў рэзалюцыю, дзе прасіў падтрымаць кандыдата ад апазіцыі і сцвярджаў, што дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і не мае права вылучаць сваю кандыдатуру.

У 2005 годзе быў абраны на пасаду кіраўніка Беларускага ПЭН-цэнтра, а 10 красавіка 2009 гда — добраахвотна пакінуў гэту пасаду. Пераемнікам Някляева стаў Андрэй Хадановіч.

Кампанія «Гавары праўду»

25 лютага 2010 года Някляеў стаў ініцыятарам і кіраўніком грамадскай кампаніі «Гавары праўду». Ён мяркуе, што ў беларускім грамадстве наспеў попыт на праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю ў краіне, пры тым што ўлады перабольшваюць становішча рэчаў, хаваюць інфармацыю альбо наўпрост хлусяць.

18 мая 2010 года Някляеў быў затрыманы праваахоўнымі органамі Беларусі разам з двума дзясяткамі актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», вызвалены 21 мая. З пратэстам супраць пераследу Някляева і яго паплечнікаў выступіў шэраг беларускіх і міжнародных арганізацый, палітыкаў ды дзеячоў культуры.

Канфлікт Някляева з беларускімі ўладамі працягнуўся не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. У прыватнасці, у выступе на «Эхо Москвы» 2 верасня 2010 года Някляеў паведаміў, што яго раней запланаваны выступ на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы быў сарваны з-за пратэсту афіцыйнай беларускай дэлегацыі, якая пагражала пакінуць кірмаш, калі Някляеву дадуць слова.

27 жніўня быў падведзены прамежкавы вынік дзейнасці кампаніі. На прэс-канферэнцыі арганізатары паведамілі журналістам, што за перыяд ад пачатку кампаніі было праведзена каля 80 акцый у 33 гарадах і вёсках краіны. У выніку сабрана 55 тысяч подпісаў пад патрабаваннямі вырашыць шэраг мясцовых праблем. Уладзімір Някляеў заявіў, што актывісты здолелі дайсці са сваімі ініцыятывамі да грамадзян Беларусі, і сацыяльная накіраванасць кампаніі дапамагла людзям больш востра адчуць, што вырашаць праблемы неабходна на глабальным узроўні, у маштабах краіны. Ён сцвярджаў, што шэраг мясцовых чыноўнікаў спагадліва ставяцца да кампаніі «Гавары праўду».

Кампанія «Гавары праўду» была станоўча ацэнена беларускімі палітолагамі. У прыватнасці, кандыдат філасофскіх навук, былы дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра НДІ ТПГУ Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Юрый Баранчык адзначыў прынцыповую навізну кампаніі і паспяховы ідэалагічны падмурак. На думку Баранчыка, гэта «першы пасля 1994 года беларускі палітычны праект» — у тым сэнсе, што ён фінансуецца не знешнімі ў адносінах да Беларусі сіламі, а беларусамі, якія жывуць у Расіі. Баранчык лічыць, што гэты новы тып апазіцыі ў Беларусі мае вялікую будучыню, у адрозненне ад нацыяналістаў.

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах

Пасля старту кампаніі «Гавары праўду» шэраг аглядальнікаў выказалі меркаванні пра тое, што яна можа стаць трамплінам для кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі. Някляеў адмаўляў меркаванні аб вылучэнні ягонай кандыдатуры да верасня 2010 года.

19 ліпеня на сустрэчы з беларускімі прадпрымальнікамі Някляеў абвясціў, што плануе стаць дэлегатам 4-га Усебеларускага народнага схода[51], які меркавана адбудзецца ўвосень 2010 года. Ён лічыць, што для гэтага дастаткова сабраць 20 тысяч подпісаў грамадзян. У інтэрв'ю газеце «Белорусы и рынок» Някляеў пагадзіўся з тым, што гэты крок азначае пераход кампаніі ад выключна грамадскай дзейнасці ў палітычным полі. Паводле яго ўласнага сцвярджэння, сабраў 25 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне.

2 верасня 2010 года ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Уладзімір Някляеў абвясціў пра свой намер вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах, што маюць адбыцца ў снежні 2010 года.

У той жа час на тэрыторыі Украіны на трасе Чарнігаў-Гомель на адлегласці аднаго кіламетра адно ад аднаго былі змешчаны тры білборды з партрэтам Някляева. Адзін з рэкламных плакатаў быў пашкоджаны невядомымі вандаламі. 27 верасня 2010 года Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні Уладзіміра Някляева кандыдатам у прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы склала 3 275 чалавек, было сабрана 193 829 подпісаў.

Узнагароды

  • Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
  • Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і паэму «Дарога дарог».
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).

Зноскі

  1. У. Някляеў. Кон. Вершы двух стагоддзяў. Мінск, 2010.
  2. Предстоящие выборы президента Белоруссии

Літаратура

У Сеціве

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі