Хордавыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат выняў: diq:Xordayıni
др r2.6.2) (робат зьмяніў li:Chordata на li:Chordabieste
Радок 117: Радок 117:
[[la:Chordata]]
[[la:Chordata]]
[[lb:Chordadéieren]]
[[lb:Chordadéieren]]
[[li:Chordata]]
[[li:Chordabieste]]
[[lij:Chordata]]
[[lij:Chordata]]
[[lt:Chordiniai]]
[[lt:Chordiniai]]

Версія ад 02:36, 23 снежня 2012

Хордавыя
Ланцэтнік — прадстаўнік ніжэйшых хордавых
Ланцэтнік — прадстаўнік ніжэйшых хордавых
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Падцарства: Эўметазоі
Раздзел: Білатэральныя
Падраздзел: Другаснаротыя
Тып: Хордавыя
Навуковая назва
Chordata Bateson
ITIS  158852
NCBI  7711

Хордавыя (Chordata) — тып другаснаротых жывёл, для якіх характэрна наяўнасць унутранага восевага шкілета ў выглядзе хорды, якая ў вышэйшых формаў замяняецца хрыбтом.

Існаванне гэтага тыпу было абгрунтавана А. А. Кавалеўскім, які выявіў прынцыповае падабенства будовы ды развіцця бесчарапных і абалоннікаў з хрыбтовымі жывёламі.

Асаблівасці будовы

Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:

  • Наяўнасць хорды, якая выконвае ролю унутранага шкілета. Хорда мае эктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са злучальнай тканкі. У большасці вышэйшых хордавых (хрыбтовых) яна прысутнічае толькі на пачатковых стадыях онтагенэзу, а пазней замяняецца хрыбтом.
  • Цэнтральная нервовая сістэма мае выгляд трубкі, якая размяшчаецца над хордай. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: галаўныя і спінныя мазгі.
  • Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.
  • Сэрца размяшчаецца на брушным баку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.

Класіфікацыя

Падтып Лічынкавахордавыя (Urochordata)
Клас Асцыдыі (Ascidiae)
Клас Сальпы (Salpida)
Клас Апендыкулярыі (Appendiculariae)
Падтып Бесчарапныя (Acrania)
Клас Галавахордавыя (Cephalochordata)
Падтып Пазваночныя (Vertebrata)
Надклас Бяссківічныя (Agnatha)
Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
Надклас Рыбы (Pisces)
Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
Клас Земнаводныя (Amphibia)
Клас Паўзуны (Reptilia)
Клас Птушкі (Aves)
Клас Сысуны (Mammalia)

Літаратура

  • Аллен Р. Д. Наука о жизни: Пособие для учителей / Пер. с англ. и предисл. Е. С. Платонова. — М.: Просвещение, 1981.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.
  • Константинов В. М. Зоология позвоночных: учеб. для студ. высш. учеб. заведений / В. М. Константинов, С. П. Шаталова. — М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2004.
  • Наумов Н. П., Карташев Н. Н. Зоология позвоночных. — Ч. 1. — Низшие хордовые, бесчелюстные, рыбы, земноводные: Учебник для биолог. спец. ун-тов. — М.: Высш. школа, 1979.

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія