Ірына Іванаўна Сяржаніна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ellis Novak (размовы | уклад) Новая старонка: ''''Ірына Іванаўна Сяржаніна''' ({{ДН|5|12|1967}}, Любань, Мінская вобласць - {{ДС|18|9|1993}}, недалёк...' |
Ellis Novak (размовы | уклад) пунктуацыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Ірына Іванаўна Сяржаніна''' ({{ДН|5|12|1967}}, [[Любань]], [[Мінская вобласць]] - {{ДС|18|9|1993}}, недалёка ад Гайнаўкі ({{lang-pl|Hajnówka}}, [[Падляскае ваяводства]], [[Польшча]]) - [[Беларусь|беларуская]] [[мастачка]]. |
'''Ірына Іванаўна Сяржаніна''' ({{ДН|5|12|1967}}, [[Любань]], [[Мінская вобласць]] - {{ДС|18|9|1993}}, недалёка ад Гайнаўкі ({{lang-pl|Hajnówka}}), [[Падляскае ваяводства]], [[Польшча]]) - [[Беларусь|беларуская]] [[мастачка]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 14:53, 2 студзеня 2013
Ірына Іванаўна Сяржаніна (5 снежня 1967, Любань, Мінская вобласць - 18 верасня 1993, недалёка ад Гайнаўкі (польск.: Hajnówka), Падляскае ваяводства, Польшча) - беларуская мастачка.
Біяграфія
Нарадзілася 5 снежня ў 1967 годзе ў Любані. Бацькі - Іван Міхайлавіч і Людміла Іванаўна Сяржаніны. Праз два гады сям'я Сяржаніных пераяжджае з Любані ў Салігорск.
У 1983 годзе паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава. Пасля заканчэння вяртаецца ў Салігорск, дзе на працягу года працуе ў школе выкладчыцай выяўленчага мастацтва.
У 1988 годзе паступае ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне жывапісу (кіраўнік групы А.І. Казак). У 1989 годзе выгодзіць замуж за Руслана Вашкевіча. У 1990 годзе ў іх нараджаецца сын Арсеній. Пасля 2-х гадоў сумеснага сямейнага жыцця Ірына Сяржаніна і Руслан Вашкевіч разыходзяцца.
Творчасць
У 1991 годзе яна аднаўляе вучобу ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыцца ў А. Маціевіча, А. Марачкіна і інш. Шэраг твораў гэтага перыяду выяўляе выразную накіраванасць творчых пошукаў у бок захаплення пластыкай колеру. Шмат творчых ідэяў з'яўляецца падчас студэнцкіх летніх практык ў розных месцах Беларусі. Адно з іх - мястэчка Свір (Мядзельскі раён) яна наведвае ў летку 1992 года ў складзе групы, якую ўзначалівае А.І. Казак. Разам з тым яна актыўна прымае ўдзел ў розных творчых праектах і выставах: канферэнцыя студэнцка-навуковай творчасці, выстава ў складзе творчай суполкі "Пагоня" (1992).
Летам 1993 года яна вырашае зноў паехаць ў Свір. За кароткі тэрмін (каля аднаго месяца) яна стварае серыю краявідаў, якія вылучаюцца выразнай сваеасаблівай стылістыкай і мастацкімі якасцямі, уласцівымі сталаму майстру.
На працягу лета яна праводзіць актыўную творчую дзейнасць, падчас якой ёй паступае прапанова паказаць свае творы за мяжой. Так яна прымае ўдзел у выставах у Германіі (Лейпцыг) і Польшчы. У Польшчы (Белавежа) яна таксама на працягу двух тыдняў ўдзельнічае ў міжнародным пленэры. 18 верасня, вяртаючыся дадому на аўтамабіле, каля польска-беларускай мяжы па віне кіроўцы яна трапіла ў аварыю і загінула. Разам з ёй загінула і мастачка з Брэста Святлана Падаляк.
Пахавана на могілках у в. Дубеі каля Салігорску.
Памяць
Восенню і зімою 1993 года ў Мінску былі праведзены дзве пасмяротныя персанальныя выставы яе твораў. Працы знаходзяцца у Мастацкім музеі Беларусі, прыватных калекцыях і ва ўласнасці сям'і І. Сяржанінай. Месцазнаходжанне часткі твораў невядома.
Літаратура
- Ірына Каранеўская, Надзея кароткіна. Ёй споўнілася б двадцаць шэсць... "Літаратура і Мастацтва", №50(3720) 17.12.1993
- Алег Маціевіч. Суладна духоўнаму стану. "Мастацтва", 4/1994
- Яўген Шунейка. Свабода - усвядомленая каштоўнасць. "Мастацтва", 4/1994
- А. Панасенко. Пусть осуществятся планы "Салігорскі веснік", 3.06.1995