Франсіска Гоя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя using AWB
др r2.7.3) (робат дадаў: bn:ফ্রান্সিস্কো গোয়া
Радок 91: Радок 91:
{{Link FA|es}}
{{Link FA|es}}
{{Link FA|ca}}
{{Link FA|ca}}

[[af:Francisco Goya]]
[[af:Francisco Goya]]
[[als:Francisco de Goya]]
[[als:Francisco de Goya]]
Радок 102: Радок 103:
[[be-x-old:Франсыска Гоя]]
[[be-x-old:Франсыска Гоя]]
[[bg:Франсиско Гоя]]
[[bg:Франсиско Гоя]]
[[bn:ফ্রান্সিস্কো গোয়া]]
[[bo:ཧྥུ་རོན་སི་སི་ཀོ་ཀོའོ་ཡ།]]
[[bo:ཧྥུ་རོན་སི་སི་ཀོ་ཀོའོ་ཡ།]]
[[bpy:ফ্রাঁসিস্কো গোয়া]]
[[bpy:ফ্রাঁসিস্কো গোয়া]]

Версія ад 19:31, 20 студзеня 2013

Франсіска Гойя
ісп.: Francisco José de Goya y Lucientes
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Франсіска Хасэ дэ Гойя-і-Лусьентэс
Дата нараджэння 30 сакавіка 1746(1746-03-30)
Месца нараджэння Фуэндэтодас, каля Сарагосы
Дата смерці 16 красавіка 1828(1828-04-16) (82 гады)
Месца смерці Бардо, Францыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька José Benito de Goya y Franque[d]
Маці Gracia de Lucientes y Salvador[d]
Жонка Josefa Bayeu[d]
Дзеці Francisco Javier Goya Bayeu[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, літограф, майстар афорту, рысавальнік
Жанр мастак, гравёр
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Уплыў José Luzan[d] і Joaquín Ibáñez de Jesús y María[d][1]
Уплыў на Antonio de Brugada[d], Agustín Esteve[d], Luis Gil y Ranz[d] і Maria del Rosario Weiss[d][2]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсіска Хасэ дэ Гойя-і-Лусьентэс (ісп.: Francisco José de Goya y Lucientes; 30 сакавіка 1746 года ў Фуендэтодэс каля Сарагосы, пам. 16 красавіка 1828 года ў Бардо) — каралеўскі мастак пры двары іспанскіх каралёў Карла ІІІ Бурбона, Карла IV Бурбона і Фердынанда VII Бурбона.

Біяграфія

Нарадзіўся Франсіска Гойя ў невялікім паселішчы Фуентэтодэс у правінцыі Арагон. Быў сынам Хасе Гоя і дон'і Грацыі Вінцэнты Лусьентэс. Яго бацька ў гэты час кінуў працу майстра-пазалотніка (якой займаўся да гэтага ў Сарагосе) і заняўся сельскай гаспадаркай. Маці паходзіла з абяднелага вядомага іспанскага роду, якая мела невялікія кавалкі зямлі ў Фуентэтодэсе. З 1760 года сям'я перасялілася ў Сарагосу, а Хасе Гойя зноў заняўся залачэннем. Акрамя Франціска ў сям'і было яшчэ пяцёра дзяцей.

Мясцовы святар, звярнуў увагу на здольнасці хлопца і ўладкаваў яго ў царкоўную мастацкую і дэкаратарскую школу дона Хасе Люсана і Марсінеза. Тут Франсіска, капіруючы творы старажытных мастакоў навучыўся мастацкаму рамяству.

У 1763 годзе Гойя, праз скандал звязаны з яго ўдзелам у бойцы, быў вымушаны пераехаць у Мадрыд. Ва ўзросце семнаццаці год, спрабаваў паступіць у Акадэмію Сан Фернанда ў Мадрыдзе, якой у гэты час кіраваў чэх Антон Рафаэль Менгз, які быў прыхільнікам класіцызму. Менгз варожа ставіўся да вялікага Венецыянскага мастака Джавані Батыста Ц'епола, які афармляў фрэскамі тронны пакой у каралеўскім палацы ў Мадрыдзе ў стылі і колерах позняга барока. Але праца Ц'епола захапіла Гойю, што перашкодзіла яму трапіць у Акадэмію. Менгз прызнаваў толькі мастакоў, якія капіравалі яго мастацтва, ці творы антычных аўтараў. Аднолькава скончылася для Гойі другая спроба трапіць у Акадэмію праз тры гады. Пасля гэтай няўдачы, Франсіска Гойя паступіў у школу Франсіска Баю — прыдворнага мастака, дзе капіраваў антычныя творы. Праз гэты шлях Гоя атрымаў значны досвед мастацтва, але пакуль не змог рэалізаваць уласнага таленту.

У 1770 годзе Гойя пераехаў у Італію. Там ён наведаў Мілан, Балонню і Неапаль, а потым надоўга затрымаўся ў Рыме. У Рыме вучыўся ў мастака Тадэа Палако. У красавіку 1771 года, ён узяў удзел у конкурсе абвешчаным Акадэміяй Вытанчаным Мастацтваў у Парме. Яго праца, названая «Ганібал, аглядаючы зямлю Італіі з вяршыні Альпаў» атрымала другую ўзнагароду, якая была прызначана за каларыстыку. Вярнуўся ў Іспанію, як прызнаны ў Італіі мастак. Хутка Гоя атрымаў прапанову малявання фрэсак у касцёле Nuestra Señora del Pilar у Сарагосе. Яго эскіз быў прыняты, а ў 1772 годзе скончаная праца атрымала прызнанне майстраў. У наступным годзе Франсіска Гойя ажаніўся з Хасефай Баю, сястрой вядомага мастака і даўняга сябра Гойі. У сям'і нарадзіліся пяцёра дзяцей, але выжыў толькі адзін хлопчык — Хаўер.

Франсіска Баю прывёў Гойю ў каралеўскую мануфактуру арасаў Санта Барбара. Мануфактурай кіраваў Менгз, які даў заданне новаму мастаку выканаць серыю твораў для габеленаў. Гойя выканаў трыццаць праектаў на працягу чатырох гадоў і атрымаў значную грашовую ўзнагароду, а таксама вядомасць у Іспаніі. Наступным заказам стала серыя карцін паводле партрэтаў Дыега Веласкеса. У 1780 годзе Гойя быў аднагалосна прыняты ў Акадэмію Сан Бернарда. Як новаспечаны акадэмік Франсіска Гойя ўзяў удзел у мастацкім канфлікце са сваім сябрам Франсіска Баю. Канфлікт стаў вельмі балючым, з-за таго, што жонка Гойі стала на бок брата. У наступным годзе памерлі бацька і сястра Рыта.

У 1783 годзе Гойя выехаў у Арэнас дэ Сан Педра, дзе напісаў, па загаду дона Луіса (брата караля Карла ІІІ) партрэт яго сям'і. Хутка сам кароль пажадаў мець свой партрэт пэндзлю мастака. Прызнанне таленту Гойі каралеўскай сям'ёй стала пачаткам неверагоднай папулярнасці мастака. Усе жадалі мець партрэт намаляваны каралеўскім мастаком. Хутка, у 1786 годзе Франсіска Гойя афіцыйна стаў каралеўскім мастаком, а ў 1789 годзе, ужо па загаду караля Карла IV, прыдворным мастаком. Па загаду караля, Гойя маляваў габелены. Яму не падабалася гэта праца, як нявартая каралеўскага мастака, але не мог супрацьстаяць свайму заступніку, рызыкуючы кар'ерай. У гэты час быў створаны вядомы габелен «Лялька». Гойя стаў багатым і вядомым мастаком. Намучыўшыся французскай мове, ён пачаў падпісваць свае творы як «Francisco de Goya». Аднак для самога мастака гэты перыяд жыцця быў не шчаслівы, бо ён лічыў што марнуе свой талент на глупствы. Створаныя ў гэты перыяд па загаду караля габелены, былі напісаныя ў стылі сентыментальнага ракако. Карціны Гойі, напрыклад партрэт Себасцьяна Мартынеза, вельмі адрозніваліся па стылю выканання ад габеленаў.

Ашаламляльны поспех скончыўся з хваробай у 1792 годзе. Мастак, амаль цэлы год змагаўся са смерцю, параюшам і слепатой. Выздаравеў Гойя толькі часткова, да канца жыцця ён застаўся глухім, але гэта спрыяла яшчэ большай вастрыні зроку. Праз год Гойя вярнуўся да малявання. У 1795 годзе, пасля смерці свайго сябра Франсіска Баю, Гойя стаў дырэктарам Акадэміі Сан Фернанда.

У наступным годзе Франсіска Гойя напісаў партрэт Марыі дэль Піяр Тэрэсы Каетаны дэ Сільва і Альварэз дэ Таледа (13 княгіні Альба), у якую закахаўся. Княгіня лічылася самай прыгожай жанчынай Іспаніі. Пасля смерці князя Альбы, мастак правёў шмат часу ў Санкулар у Андалузіі разам з княгіняй. У гэты час былі створаны карціны, якія Гойя называў лёгкімі эскізамі.

У 1797 годзе Гойя вярнуўся ў Мадрыд і стварыў серыю з 80 карцінаў «Капрызы», скончаную ў 1799 годзе. У гэты час распачаўся новы этап у яго творчасці.

У 18001801 гадах Гойя намаляваў партрэт каралеўскай сям'і (сям'я Карла IV), які лічыцца шэдэўрам партрэтыстыкі ўсіх часоў. Адначасова ён маляваў партрэты шматлікіх арыстакратаў, іх жонак і дзяцей. У гэты перыяд узніклі і два вядомых твора Гойі «Маха распранутая» і «Маха апранутая» намаляваныя ў 1805 годзе, па загаду каралеўскага міністра.

У 1808 годзе пачалася акупацыя Іспаніі напалеонаўскімі войскамі, якія зверглі іспанскую манархію. У гэтым годзе ўзнікла карціна «Калос» (ці Паніка), але аўтарства Гойі аспрэчваецца. Іншай вядомай карцінай з'яўляецца «Расстрэл мадрыдскіх паўстанцаў», які быў намаляваны толькі ў 1814 годзе пасля заканчэння французскай акупацыі і прыходу да ўлады Фердынанда VІІ.

Пасля адыходу французаў, Гойю пачалі падазраваць у супрацоўніцтве з акупантамі, і ён вымушаны быў пакінуць Мадрыд у 1819 годзе, пераехаўшы ў свой дом Quinta del Sordo. Там пасяліўся з апошняй жанчынай свайго жыцця, маладой Леакадыяй Салінай, і іх дачкой Марыяй дэль Расарыяй. У канцы 1819 года, Франсіска Гойя перажыў чарговы прыступ хваробы, пасля якой у яго аднялася рука. У гэты час былі створаны самыя таямнічы і песімістычны цыкл фрэсак які быў названы «Чорныя карціны» (18201824 гг.), якія потым былі перанесены ў Музей Прада.

У 1824 78 гадовы Гойя пакінуў Quinta del Sordo і Іспанію і пераехаў у Бардо, разам з 36 гадовай Леакадзіяй і 10 гадовай Марыяй дэль Расарыяй. Тут былі створаны некалькі вядомейшых твораў. Франсіска Гойя памёр 15 красавіка 1828 года.

Час паказаў, што Франсіска Гойя быў самым значным іспанскім мастаком часоў так званага іспанскага «залатога стагоддзя».

У гонар Гойі названы кратар на Меркурыі.

Бібліяграфія

  • Cardera, Valentin. Biografia de D.Francisco Goya, pintor. El Artista, 2 1835
  • El Libro de Los. CAPRICHOS. Francisco de Goya. Мадрыд. 1999. ISBN 84-87317-82-0
  • Mayer A., Francisco de Goya, Munch., 1923;
  • Klingender F. D., Goya in the democratic tradition, L., 1948, 2 ed., N. Y., 1968;
  • Sanchez Canton F. J., Vida у obras de Goya, Madrid, 1951;
  • Holland V., Goya. A pictorial biography, L., 1961;
  • Harris Т., Goya. Engravings and litographs, v. 1-2, Oxf., 1964:
  • Wyndham Lewis D. B., The world of Goya. L., 1968:
  • Gudiol J., Goya, L. — N. Y., 1969;
  • Goya. Konigliche Gemaldegalerie «Mauritshuis». Katalog, Haag, 1970 (бібл.).

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

  1. http://www.enciclopedia-aragonesa.com/m/voz.asp?voz_id=6987
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 24 чэрвеня 2023.