Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919029 (translate me)
Радок 65: Радок 65:
[[Катэгорыя:Старосты рэжыцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты рэжыцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты люцынскія]]
[[Катэгорыя:Старосты люцынскія]]

[[be-x-old:Станіслаў Нарушэвіч (сын Паўла)]]
[[lt:Stanislovas Naruševičius]]

Версія ад 19:34, 9 сакавіка 2013

Станіслаў Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
6-ы Кашталян смаленскі
1588 — 1589
Папярэднік Багдан Сапега
Пераемнік Астафій Тышкевіч
2-і Кашталян мсціслаўскі
1580? — 1588
Папярэднік Іван Саламярэцкі
Пераемнік Сямён Война

Нараджэнне невядома
Смерць 1589(1589)
Род Нарушэвічы
Бацька Павел Нарушэвіч
Жонка Марына Палубінская,
НН Камаеўская
Дзеці ад другога шлюбу:
Барбара, Крысціна
Веравызнанне кальвінізм[1]

Станіслаў НАРУШЭВІЧ (? — 1589) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Спраўца Гарадзенскага стараства ў 1563, цівун віленскі з 1564, кашталян мсціслаўскі з 1580 (?), смаленскі з 1588, дзяржаўца рэжыцкі і люцынскі. Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569. Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім, Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасцейскім і Падляшскім ваяводствах.

Сям'я

Сын Паўла, брат Мікалая Яна. Двойчы жанаты: першы раз з князёўнай Марынай Палубінскай, а другі раз з Камаеўскай. Ад другога шлюбу пакінуў дачок Барбару (каля 1580—1627), якая выйшла за віленскага ваяводу Януша Тышкевіча, і Крысціну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

Крыніцы

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 87. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5