Полымя (часопіс): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 8: | Радок 8: | ||
|рэдактар = [[Мікола Мятліцкі]] |
|рэдактар = [[Мікола Мятліцкі]] |
||
|заснавальнік = [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] |
|заснавальнік = [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]] |
||
|выдавец = |
|выдавец = [[Выдавецкі дом «Звязда»]] |
||
|краіна = [[Беларусь]] |
|краіна = [[Беларусь]] |
||
|дата заснавання = Снежань 1922 |
|дата заснавання = Снежань 1922 |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
* [[Сяргей Іванавіч Законнікаў|Сяргей Законнікаў]] (1986—2002) |
* [[Сяргей Іванавіч Законнікаў|Сяргей Законнікаў]] (1986—2002) |
||
* [[Мікола Мятліцкі]] (з 2002) |
* [[Мікола Мятліцкі]] (з 2002) |
||
== Супрацоўнікі == |
|||
У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: [[Лідзія Львоўна Арабей]] (1967-1974), [[Алесь Марціновіч]] (з 2011), [[Барыс Пятровіч]], [[Віктар Афанасьевіч Ракаў]] (1975-?), [[Андрэй Федарэнка]], [[Уладзімір Пятровіч Саламаха]], [[Ян Скрыган]], [[Мікола Ткачоў]], [[Андрэй Федарэнка]], [[Хвядос Шынклер]], [[Уладзіслаў Чаржынскі]] (1925) і іншыя. |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 16:18, 25 мая 2013
«Полымя» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецкі дом «Звязда» |
Краіна | Беларусь |
Рэдактар | Мікола Мятліцкі |
Заснавана | 1922 |
Тэматыка | Літаратура, мастацтва, грамадства |
Мова | Беларуская |
Перыядычнасць | Штомесяц |
Аб’ём | 159 старонак (№10 (984), 2011 г.) |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Захарава, д. 19 |
Тыраж | 2767 (№3 (989), 2012 г) |
ISSN | 0130-8068 |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be/edition/po… mastlit.by/index.php/vyd… |
Полымя ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.
Гісторыя
Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Савета Міністраў БССР.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Сучаснасць
У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
- Платон Галавач (1932—1933)
- Міхась Лынькоў (1933—1941)
- Пятрусь Броўка (1945—1948)
- Максім Танк (1948—1967)
- Павел Кавалёў (1967—1972)
- Кастусь Кірэенка (1972—1986)
- Сяргей Законнікаў (1986—2002)
- Мікола Мятліцкі (з 2002)
Супрацоўнікі
У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967-1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Андрэй Федарэнка, Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.