Воблакі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 131 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q8074 на Wikidata
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 2: Радок 2:

== Утварэнне ==
== Утварэнне ==
Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на [[ядры кандэнсацыі|ядрах кандэнсацыі]]. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра воблака — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць [[туман]]. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае [[атмасферныя ападкі]] (дождж, снег, град).

Узнікненне аблокаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад'ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад'ём паветра, неабходны для ўтварэння аблокаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйная воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад'ёме паветра на франтах атмаеферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая частка аблокаў засяроджана ў [[трапасфера|трапасферы]], але зрэдку назіраюцца ў [[стратасфера|стратасферы]] (пераважна [[перламутравыя воблакі]]) і ў [[мезасфера|мезасферы]] ([[серабрыстыя воблакі]]).

Радок 40: Радок 40:
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]

{{Link FA|nn}}

{{Link FA|sv}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}

Версія ад 20:46, 2 сакавіка 2015

Воблакі, аблокі, хма́ры — сістэмы завіслых у атмасферы прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары: кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесей.

Утварэнне

Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на ядрах кандэнсацыі. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра воблака — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць туман. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае атмасферныя ападкі (дождж, снег, град).

Узнікненне аблокаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад'ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад'ём паветра, неабходны для ўтварэння аблокаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйная воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад'ёме паветра на франтах атмаеферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая частка аблокаў засяроджана ў трапасферы, але зрэдку назіраюцца ў стратасферы (пераважна перламутравыя воблакі) і ў мезасферы (серабрыстыя воблакі).

Класіфікацыя

Класіфікацыя аблокаў

Па міжнароднай класіфікацыі воблакі ў залежнасці ад іх ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле знешняй будовы і размяшчэння на ярусах воблакі маюць 10 асноўных форм: у верхнім ярусе перыстыя воблакі, перыста-слаістыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі (на вышыні больш за 6 км), у сярэднім — высокакучавыя воблакі і высокаслаістыя воблакі (на вышыні 2—6 км), у ніжнім — слаіста-кучавыя воблакі, слаістыя воблакі і слаіста-дажджавыя воблакі (вышыня іх ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вертыкальнага развіцця — кучавыя воблакі і кучава-дажджавыя воблакі з вертыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іх асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія часткі могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса.

Па міжнароднай класіфікацыі выдзяляюцца:

Воблачнасць

Сукупнасць аблокаў называецца воблачнасцю.

Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сферы на Зямлі і змяшчаюць каля 109 т вады. На працягу года розныя тыпы абокаў маюць розную паўтаральнасць.

Воблакі ўплываюць на фарміраванне надвор'я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, з'яўляюцца звяном кругавароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кіламетраў, пераносіць і пераразмяркоўваць вялізныя масы вады.

Літартатура

  • Афнагель І. Воблакі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

У Сеціве

Шаблон:Link GA