Андрэй Міхайлавіч Федарэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7: Радок 7:
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.

== Творы ==
== Бібліяграфія ==
* «Гісторыя хваробы» (1989)
* «Гісторыя хваробы» (1989)
* «Смута» (1994)
* «Смута» (1994)

Версія ад 18:16, 20 мая 2015

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Творчасць

Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.

Творы

  • «Гісторыя хваробы» (1989)
  • «Смута» (1994)
  • «Шчарбаты талер» (1999)
  • «Афганская шкатулка» (2002)
  • «Нічые» (2009)
  • «Мяжа» (2011)
  • «Ланцуг» (2012)[1]
  • «Ціша» (2014)

Узнагароды

  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
  • Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».

Зноскі

  1. Ланцуг: аповесці. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с.

Літаратура

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі