Калінкавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Калінкавічы)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Калінкавічы
Калинковичи. Церковь Казанской Иконы Божьей Матери..JPG
Царква Казанскай Іконы Божай Маці
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
40 315 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовы індэкс
247691 (247692, 247693, 247694, 247695)
Аўтамабільны код
3
Калінкавічы на карце Беларусі ±
Калінкавічы (Беларусь)
Калінкавічы
Калінкавічы (Гомельская вобласць)
Калінкавічы

Калі́нкавічы[2] (афіц. транс.: Kalinkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Калінкавіцкага раёна. Размешчаны за 122 км ад Гомеля, за 275 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Насельніцтва 40 315 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць аб засяленні мясцінаў у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Калінкавічы вядомыя з XVI ст. як в. Валенкавічы Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ, вялікакняская ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца як вёска Каленкавічы Багрымавіцкага стараства ў акце рэвізіі Мазырскага павета 1560 г., прыводзіцца апісане межаў вёскі. У 1582 г. упамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў Аскеркам, і Багрымавіцкім стараствам. 16 мая 1774 г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У 1778 г. цэнтр Каленкавіцкай парафіі; у вёсцы 25 хат.

З 1793 г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Рэчыцкага павета, да 1805 г. належала князю Шахоўскаму. У 1795 г. мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і в. Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце БабруйскМазыр. У 1856 г. узведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.). У 1864 г. адкрытае народнае вучылішча. У 1866 г. налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у 1876 г. меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў 1886 г. чыгункі ЛунінецГомель пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. мястэчка ў Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У 1916 г., калі закончылася будаўніцтва чыгункі ЖлобінОўруч, Калінкавічы сталі важным транспартным вузлом. У красавіку 1917 г. створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З красавіка 1919 г. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні. З мая 1923 г. да красавіка 1924 г. цэнтр Калінкавіцкай воласці, у склад якой ўвайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей. З ліпеня 1924 г. у складзе БССР. З 1925 горад. У 19241930 цэнтр раёна. У 19201930 гг. дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага 1938 г. у Палескай вобласці. З 1939 г. — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваныя нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяраў фашызму. З студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены Калінкавіцкі скарб. З сакавіка 1963 г. горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы 1993 г. у горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З 1994 г. працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Міру

Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]