Мікашэвічы
Горад
Мікашэвічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Мікашэ́вічы[2] (трансліт.: Mikaševičy) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.
З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны.
У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай, з 1954 года — Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[4]. З 2005 года — горад[5][6].
25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і Сітніца[7]. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі.
- Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку
- Школа (1904)
- Яўрэйскія могілкі
- Радавая забудова
- Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Іванавіч Авяр’янаў (1952—1996) — беларускі акцёр.
- Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна (нар. 1984) — беларуская дэпутатка.
- Святлана Георгіеўна Ціханоўская (нар. 1982) — беларуская палітычная дзяячка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёскі Рудня Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2005 г. № 841 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 августа 2005 г. № 171 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 27 апреля 2006 г. № 231 О передаче сельских населенных пунктов Лунинецкого района в административное подчинение Микашевичского городского Совета депутатов и исполкома
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области
- ↑ Численность населения на 1 января 2011 года и среднегодовая численность населения за 2010 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мікашэвічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 481. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікашэвічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Мікашэвічы на OpenStreetMap
- Гранітны кар’ер у Мікашэвічах