Стараселле (Александрыйскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др абнаўленне звестак, replaced: Старасельскі сельсавет, Шклоўскі раён → Александрыйскі сельсавет (2), Старасельскага сельсавет using AWB
(Няма розніцы)

Версія ад 23:00, 20 студзеня 2016

Вёска
Стараселле
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
423 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Паштовыя індэксы
213026
Аўтамабільны код
6
Стараселле на карце Беларусі ±
Стараселле (Александрыйскі сельсавет) (Беларусь)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет) (Магілёўская вобласць)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет)

Стараселле — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Бярозаўка. Цэнтр Александрыйскага сельсавета?!.

Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.

Гісторыя

Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзя як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 тут існаваў касцёл. 3 1656 мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 — 88 двароў.

Насельніцтва

  • 423 жыхары (2010)