Опава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
катэгорыі |
TohaomgBot (размовы | уклад) др БОТ: Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG. |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
|краіна = Чэхія |
|краіна = Чэхія |
||
|герб = Opava COA.png |
|герб = Opava COA.png |
||
|сцяг = Opava Flag. |
|сцяг = Opava Flag.svg |
||
|шырыня герба = |
|шырыня герба = |
||
|шырыня сцяга = |
|шырыня сцяга = |
Версія ад 07:04, 30 снежня 2017
Горад
Опава
Opava
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
О́пава (чэшск.: Opava, польск.: Opawa), раней таксама Тропау (ням.: Troppau) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Мараўскасілезскага краю, на рацэ Опаве (прыток Одры), адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Насельніцтва 59,4 тыс. жыхароў (2006). Плошча 90,6 км ².
Гісторыя
Опава заснавана ў 1224. З'яўлялася цэнтрам Опаўскага княства (з 1348 пад уладай чэшскага караля) і сталіцай чэшскай Сілезіі. У 1820 тут меў месца Трапаўскі кангрэс. Жыхары старажытнага паселішча (X ст), які стаяў на рацэ Опава, хутка ацанілі ўсю геаграфічную прывабнасць гэтых месцаў, што знаходзяцца на шляху ад Балтыйскага да Адрыятычнага мора. Пазней тут узнік буйны гандлёвы цэнтр, названы ў гонар ракі-карміцелькі — Опава, а таксама з'явіліся гандлёвыя двары, склады, купецкія асабнякі.
Эканоміка
У Опаве развіты машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, у тым ліку цукровая, і тэкстыльная прамысловасці.
Адукацыя
У горадзе размешчаны Універсітэт Сілезіі Чэшскай Акадэміі Навук.
Славутасці
- Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў гатычным стылі (XIV ст.)
- Касцёл Св. Вацлава
- мінарыцкі кляштар (засн. у XIII ст.)
- сярэднявечная базіліка
- Дзіцячая (піянерская) чыгунка
Гарады—пабрацімы
Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ Горад Опава з'яўляецца горадам-пабрацімам гарады Камышына ў Расіі. У горадзе Камышыне дагэтуль ёсць гасцініца, названая ў гонар горада Опава. У Опаве таксама была гасцініца з назвай «Камышын», але цяпер пра гэта нічога не вядома.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Опава
- Opava web (cs, en, pl, de)