Чэлюскін (мыс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Rymchonak перанёс старонку Чалюскін (мыс) у Чэлюскін (мыс): паводле БЭ
(Няма розніцы)

Версія ад 08:39, 21 сакавіка 2018

Чалюскін (мыс Усходне-Паўночны, мыс Чалюскіна) — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі штурман С. І. Чалюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс быў перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чалюскін.

У 1878 мыс Чалюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абмінуць яго. У 1932 годзе экспедыцыяй Арктычнага Інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавана палярная станцыя. Другую зімоўку ўзначаліў І. Д. Папанін, пашырыўшы станцыю да абсерваторыі.