Перайсці да зместу

Чалюскін (мыс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалюскін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чалюскін[1] або мыс Усходне-Паўночны, ці мыс Чалюскіна — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі — штурман Сямён Чалюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чалюскін.[2]

У 1878 годзе мыс Чалюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абагнуць яго. У 1932 годзе экспедыцыя Арктычнага інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавала палярную станцыю. Другую зімоўку ўзначаліў Іван Папанін, які пашырыў станцыю да абсерваторыі.

  1. ↑ Напісанне адпаведна БП-2008
  2. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).