Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Органы выканаўчай улады Беларусі; added Category:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі using HotCat |
|||
Радок 140: | Радок 140: | ||
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]] |
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]] |
||
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе]] |
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі]] |
Версія ад 13:04, 31 ліпеня 2019
Народны Сакратарыят Беларусі | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 20 лютага 1918 |
Папярэдняе ведамства | Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда |
Дата скасавання | 11 кастрычніка 1918 |
Заменена на | Рада Народных Міністраў БНР |
Беларускі Народны Сакратарыят — выканаўчы орган, створаны ў Мінску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езду. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага 1918 і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.
Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Брэсцкі мір). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»
Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.
Першы Старшыня — Язэп Варонка, у ліпені 1918 — Раман Скірмунт (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — Іван Серада, з кастрычніка 1918 — Антон Луцкевіч.
Табліца
Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918 | |||
---|---|---|---|
Пасада | Імя | Партрэт | Палітычная прыналежнасць |
Народны сакратар замежных спраў | Язэп Варонка | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар унутраных спраў | Іван Макрэеў | ПС-Р, украінец | |
Народны сакратар асветы | Аркадзь Смоліч | БСГ, правы | |
Народны сакратар юстыцыі | Яфім Бялевіч | ПС-Р, левы | |
Народны сакратар народнай гаспадаркі | Іван Серада | беспартыйны | |
Народны сакратар шляхоў зносін | Віктар Рэдзька | ПС-Р | |
Народны сакратар фінансаў | Гелій Белкінд | ПС-Р, яўрэй | |
Народны сакратар сацыяльнай апекі | Палута Бадунова | БСГ, левая, «бястужаўка» | |
Народны сакратар вялікарускіх спраў | Павел Злобін | ПС-Р, правы, рускі | |
Народны сакратар пошты і тэлеграфу | Аляксандр Карабач | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар кантролю | Пятро Крачэўскі | БСГ, цэнтр | |
Народны сакратар земляробства | Тамаш Грыб | БСГ, левы | |
Народны сакратар ваенных спраў | Кастусь Езавітаў | БСГ | |
Народны сакратар без партфеля | Мойша Гутман | яўрэйская партыя С. С. і Е. С. | |
Кіраўнік справамі | Лявон Заяц | народны сацыяліст |
Гл. таксама
Літаратура
- Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
- Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.