Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
{{DEFAULTSORT:Чамярыцкі Вячаслаў}} |
{{DEFAULTSORT:Чамярыцкі Вячаслаў}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук]] |
[[Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]] |
Версія ад 23:53, 16 мая 2020
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, філолаг, крытык, перакладчык, славіст, літаратар |
Навуковая сфера | філалогія[1], славістыка[1], літаратуразнаўства[1] і перакладніцтва[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965), з 1965 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута.
Навуковая і творчая дзейнасць
Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).
Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).
Узнагароды
- Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».
Зноскі
Літаратура
- Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Постаці беларускага мовазнаўства