Валянціна Браніславаўна Караткевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:


== Сям’я ==
== Сям’я ==
Паводле тэатразнаўца [[Ізабела Гатоўчыц|Ізабелы Гатоўчыц]], якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]] адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]» у [[Брэст|Брэсце]], на якой прысутнічала і Валянціна<ref name="zviazda"/>.
Паводле тэатразнаўца [[Ізабела Гатоўчыц|Ізабелы Гатоўчыц]], якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]] адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]» у [[Брэст|Брэсце]], на якой прысутнічала і Валянціна<ref name="zviazda"/>.


Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў [[Вячаслаў Рагойша|Вячаслава Рагойш]]ы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў [[Ракаў|Рака]]ве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-­годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз
Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў [[Вячаслаў Рагойша|Вячаслава Рагойшы]] і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў [[Ракаў|Ракаве]] на лістападаўскія святы (адзначалася 50-­годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз
дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў [[А. Мальдзіс]]а, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў<ref name="zviazda"/>.
дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў [[А. Мальдзіс]]а, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў<ref name="zviazda"/>.


19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся{{Sfn|Верабей|2005|с=14}}. Дзяцей у пары не было.
19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся{{Sfn|Верабей|2005|с=14}}. Дзяцей у пары не было.

Пісьменнік прысвяціў жонцы верш «Таўры» і раман «[[Чорны замак Альшанскі]]» (1979), які пачынаецца словамі: ''«В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю»''<ref name="zviazda"/>.


== Творы ==
== Творы ==

Версія ад 14:32, 29 ліпеня 2020

Валянціна Браніславаўна Караткевіч
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1934(1934-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1983(1983-02-28) (48 гадоў)
Грамадзянства
Муж Уладзімір Караткевіч
Род дзейнасці археолаг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1965)
Альма-матар

Валянціна Браніславаўна Караткевіч (у дзявоцтве Ватковіч, у першым шлюбе Нікіціна; 28 чэрвеня 1934, с. Белаводскае, Кіргізія — 28 лютага 1983) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1965). Жонка беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Біяграфія

Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у Радашковічы. Пайшла ў пяты клас мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак згарэў. Пасля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клуба. У дзявятым і першай палове дзясятага класа беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў Фёдар Янкоўскі, будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся[1].

Скончыла гістарычны факультэт БДУ у 1956 годзе. Працавала ў Ашмянскім краязнаўчым і Брэсцкім гісторыка-краязнаўчым музеях, Брэсцкім педагагічным інстытуце[2]. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве развялася, але прозвішча Нікіціна захавала[1]. Паступіла ў аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Археолаг Міхась Чарняўскі, які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім даследаваннем яна працавала ў Маскве:

" Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так праслізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — не трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст. "

Пасля знаёмства з Уладзімірам Караткевічам Валянціна вырашыла перабрацца ў Мінск. Спярша паспрабавала ўладкавацца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, але туды яе не ўзялі. Тады Караткевіч парушыў свой прынцып «ні за каго не прасіць» і дапамог уладкаваць яе летам[1] 1969 года ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Даследавала старажытнасці паморскай культуры, займалася вывучэннем гісторыі гарадоў, краязнаўствам. Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990)[2].

Сям’я

Паводле тэатразнаўца Ізабелы Гатоўчыц, якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з Уладзімірам Караткевічам адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «Каласы пад сярпом тваім» у Брэсце, на якой прысутнічала і Валянціна[1].

Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў Ракаве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-­годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў А. Мальдзіса, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў[1].

19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся[3]. Дзяцей у пары не было.

Пісьменнік прысвяціў жонцы верш «Таўры» і раман «Чорны замак Альшанскі» (1979), які пачынаецца словамі: «В. К., якой гэты раман абяцаў дзесяць год назад, з удзячнасцю»[1].

Творы

  • Памятники истории Витебска. Мн. 1975;
  • Памятники истории и культуры. Мн. 1978;
  • Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (сумесна з А. Кулагіным)

Зноскі

  1. а б в г д е Дзяніс Марціновіч. Валянціна. Раздзел з кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»
  2. а б в Короткевич Валентина Брониславовна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
  3. Верабей 2005, с. 14.

Літаратура