Аляксандр Надсан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др удакладненне
Радок 33: Радок 33:


Быў ганаровым доктарам [[ЕГУ|Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта]]. Ведаў 9 моў.
Быў ганаровым доктарам [[ЕГУ|Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта]]. Ведаў 9 моў.
[[Файл:МагілаАляксандраНадсана.jpg|міні|злева|Магіла на лонданскіх [[Могілкі Святога Панкрата|могілках Святога Панкрата]]]]

З восені 2014 года цяжка хварэў. Памёр у выніку развіцця хваробы [[ныркі|нырак]] 15 красавіка 2015 года ў Лондане<ref>{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 16 красавіка 2015|url = http://www.svaboda.org/content/article/26958442.html|title = Беларусы згадваюць айца Аляксандра Надсана |format = |work = Падзеі дня|publisher = [[Радыё «Свабода»]]|accessdate = 16 красавіка 2015|language = |postscript = }}</ref>. Пахаваны на [[Лонданскія могілкі Святога Панкрата|Лонданскіх могілках Святога Панкрата]].<ref>[[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|Уладзімір Арлоў]]. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — 4-е выд., дап. — [[Свабода (радыё)|Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода]], 2020. — 826 с.: іл. — Ст. 671</ref>
Памёр 15 красавіка 2015 года ў [[Лондан]]е <ref>[http://nashaniva.by/?c=ar&i=147863. Памёр духоўны лідар беларускай эміграцыі, айцец Аляксандр Надсан]</ref>.
<gallery>
<gallery>
Файл:Alaksandar Nadsan i Jan Matusievič.jpg|А. Аляксандр Надсан і а. Ян Матусевіч
Файл:Alaksandar Nadsan i Jan Matusievič.jpg|А. Аляксандр Надсан і а. Ян Матусевіч

Версія ад 13:55, 16 мая 2021

Аляксандр Надсан
Аляксандр Антонавіч Надсан
Айцец Аляксандр Надсан. Чырвоны касцёл (Мінск, 2008)
Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа
з 1994
Царква Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Адукацыя
Дзейнасць Апостальскі візітатар, гісторык
Імя пры нараджэнні Аляксандр Антонавіч Бочка
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Аляксандр Антонавіч Бочка
Нараджэнне 8 жніўня 1926(1926-08-08)
Смерць 15 красавіка 2015(2015-04-15) (88 гадоў)
Пахаванне
Бацька Антон Бачко
Прыняцце свяшчэннага сану 1958
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр На́дсан, сапраўднае імя Алякса́ндр Анто́навіч Бо́чка (8 жніўня 1926, Гарадзея — 15 красавіка 2015, Лондан) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў сям’і настаўнікаў Антона Бочкі. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альберціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам мінскай афіцэрскай школы Беларускай краёвай абароны.

З 1944 года — на эміграцыі. Летам таго ж года быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС, перайшоў на бок саюзнікаў.[1] Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса ў Італіі, паранены.

З 1946 жыве ў Вялікабрытаніі. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951—53) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, рэдактар яго часопісаў «Беларус на чужыне» і «На шляху». Быў адным са стваральнікаў БХАА «Жыццё», БАКА «Рунь», а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Магістр багаслоўя рымскай грэчаскай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. У ліпені 1959 года вярнуўся з Рыма ў Вялікабрытанію, працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Заснавальнік і кіраўнік бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане1971). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 30 чэрвеня 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).

Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.

Быў ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ведаў 9 моў.

Магіла на лонданскіх могілках Святога Панкрата

З восені 2014 года цяжка хварэў. Памёр у выніку развіцця хваробы нырак 15 красавіка 2015 года ў Лондане[2]. Пахаваны на Лонданскіх могілках Святога Панкрата.[3]

Зноскі

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 жніўня. Аляксандр Надсан
  2. Беларусы згадваюць айца Аляксандра Надсана. Падзеі дня. Радыё «Свабода» (16 красавіка 2015). Праверана 16 красавіка 2015.
  3. Уладзімір Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. — Ст. 671

Літаратура

Спасылкі