Віслава Шымборска: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎У Сеціве: Катэгорыя:Пісьменнікі
Радок 51: Радок 51:


[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Постаці польскай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці польскай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі]]

Версія ад 01:25, 14 красавіка 2010

Віслава Шымборска

Віслава Шымборска (нар. 2 ліпеня 1923 году, па-польску: Wisława Szymborska) — польская паэтэса, эсэістка, літаратурны крытык і перакладчыца французскай літаратуры. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1996 год.

Віслава Шымборска жыве пачынаючы з 1931 г. у Кракаве, дзе яна ў 1931 годзе скончыла школу. З 1945 па 1948 гг. вывучала польскую літаратуру і сацыялогію ў Ягелонскім універсітэце, але так яго і не скончыла. У 1948 годзе выйшла замуж за Адама Влодэка, з якім яна разышлася ў 1954 годзе. Некалькі пазней уступіла ў шлюб з пісьменнікам і паэтам Корнэлам Філіповічам, якога не стала ў 1990 годзе. Да 1966 года Шымборска была членам Польскай Аб'яднанай Рабочай партыі (PZPR). Але пазней яна дыстанцавалася ад сацыялізма. У 1980-х далучылася да апазіцыйнай арганізацыі "Салідарнасць" (Solidarność) і працавала ў польскім самавыданні Arka і ў часопісе "Культура", які выдаваўся ў Парыжы.

Першы верш "Шукаю слова" (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 года ў штодзённым выданні "Польскі дзённік" (Dziennik Polski). Напрыканцы 1940-х выданню сборніка паэзіі Шымборскай было адмоўлена па ідэалагічным матывам, у выніку чаго паэтэса пачала збліжацца з сацыялістычным рэалізмам. Яе першы паэтычны зборнік выйшаў у 1952 годзе пад назвай "Для таго жывем" (Dlatego żyjemy), у сборнік уваходзілі вершы з такімі назвамі як "Ленін", "Мы вітаем будаўніцтва сацыялістычнага горада". Духам сацыялістычнага рэалізму пранікнуты таксама і яе другі зборнік вершаў "Пытанні да сябе" (Pytania zadawane sobie). Пазней паэтэса адзначала, што тэматыка і стыль яе першых двух зборнікаў былі яе "юнацкім грашком". Значным крокам наперад у творчым літаратурным станаўленні Шымборскай стаў яе зборнік вершаў "Прызывы да Еці" (Wołanie do Yeti), які выйшаў у 1957 годзе.

Юлія Хартвіг, Віслава Шымборска і Анна Палоні

У лірыцы Шымборска аддае перавагу свабоднаму вершу, напісанаму простай, незамыславатай мовай. Вядомы нямецкі літаратурны крытык Марсэл Райх-Ранікі характэрызаваў Шымборску як "найвыбітнейшую паэтэсу сваёй краіны, чыя надзвычай прадуманая, іранічная лірыка мае некаторую скіраванасць ў бок філасофскай лірыкі".

Узнагароды

У 1954 г. Шымборска была ўзнагароджана Літаратурнай прэміяй Кракава, у 1963 г. прэміяй польскага thumbстэрства культуры, у 1990 г. прэміяй Зігмунда Каленбаха, у 1991 г. прэміяй Гётэ, у 1995 г. прэміяй Гердэра. У тым жа годзе Віслава Шымборска атрымала ганаровы доктарскі тытул познаньскага Універсітэта імя Адама Міцкевіча. У 1996 годзе побач з прэміяй польскага ПЭН-клуба і прэміяй Самуэля Багуміля Ліндэ, Шымборска была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй "за яе творчасць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялагіную сувязь у фрагментах чалавечай рэчаіснасці"


Асноўныя творы

  • Dlatego żyjemy (1952)
  • Pytania zadawane sobie (1954)
  • Wołanie do Yeti (1957)
  • Sól (1962)
  • 101 wierszy (1966)
  • Sto pociech (1967)
  • Wiersze wybrane (1967)
  • Poezje wybrane (1967)
  • Wszelki wypadek (1972)
  • Wielka liczba (1976)
  • Ludzie na moście (1986)
  • Poezje: Poems (edycja dwujęzyczna polsko-angielska) (1989)
  • Lektury nadobowiązkowe (1992)
  • Koniec i początek (1993)
  • Widok z ziarnkiem piasku (1996)
  • Sto wierszy - sto pociech (1997)
  • Chwila (2002)
  • Rymowanki dla dużych dzieci (2003)
  • Dwukropek (2005)
  • Tutaj (2009)

У Сеціве