Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др шаблон
Радок 1: Радок 1:
{{Гістарычная дзяржава
[[Image:Reichskommissariat Ostland Administrative.png|thumb|220px|Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"]]
|назва = Генеральная акруга Беларусь
|саманазва = Generalbezirk Weißruthenien
|статус = Ваенна-адміністрацыйная адзінка Нацысцкай Германіі
|гімн =
|сцяг = Flag of Nazi Germany (1933-1945).svg
|апісанне_сцяга =
|герб = Reichsadler der Deutsches Reich (1933–1945).svg
|апісанне_герба =
|карта = Reichskommissariat Ostland Administrative.png
|апісанне = Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"
|p1 = Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
|flag_p1 = Flag of Byelorussian SSR.svg
|p2 =
|flag_p2 =
|p3 =
|flag_p3 =
|p4 =
|flag_p4 =
|утворана = [[1941]]
|ліквідавана = [[1944]]
|s1 = Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
|flag_s1 = Flag of Byelorussian SSR.svg
|s2 =
|flag_s2 =
|s3 =
|flag_s3 =
|s4 =
|flag_s4 =
|дэвіз =
|сталіца = [[Мінск]]
|гарады =
|мова = [[нямецкая мова|нямецкая]] (афіцыйна), [[беларуская мова|беларуская]] (фактычна)
|валюта =
|дадатковы_параметр =
|змесціва_параметру =
|плошча =
|насельніцтва =
|форма_кіравання =
|дынастыя =
|тытул_кіраўнікоў = Генеральны камісар
|кіраўнік1 = [[Вільгельм Кубэ]]
|год_кіраўніка1 = [[1941]] – [[1943]]
|тытул_кіраўнікоў2 = <!--выкарыстоўваецца пры змене тытула наступнага кіраўніка-->
|кіраўнік2 = [[Курт фон Готберг]]
|год_кіраўніка2 = [[1943]] – [[1944]]
|тытул_кіраўнікоў3 =
|кіраўнік3 =
|год_кіраўніка3 =
|тытул_кіраўнікоў4 =
|кіраўнік4 =
|год_кіраўніка4 =
|тытул_кіраўнікоў5 =
|кіраўнік5 =
|год_кіраўніка5 =
|тытул_кіраўнікоў6 =
|кіраўнік6 =
|год_кіраўніка6 =
|рэлігія =
|дадатковы_параметр1 =
|змесціва_параметру1 =
|Этап1 =
|Дата1 =
|Год1 =
|Этап2 =
|Дата2 =
|Год2 =
|Этап3 =
|Дата3 =
|Год3 =
|Этап4 =
|Дата4 =
|Год4 =
|Этап5 =
|Дата5 =
|Год5 =
|Этап6 =
|Дата6 =
|Год6 =
|дадатковы_параметр2 =
|змесціва_параметру2 =
|да =
|д1 =
|д2 =
|д3 =
|д4 =
|д5 =
|д6 =
|д7 =
|пасля =
|п1 =
|п2 =
|п3 =
|п4 =
|п5 =
|п6 =
|п7 =
|заўв =
}}
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Рэйхскамісарыят Остланд|Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Рэйхскамісарыят Остланд|Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.



Версія ад 14:37, 8 чэрвеня 2011

Ваенна-адміністрацыйная адзінка Нацысцкай Германіі
Генеральная акруга Беларусь
Generalbezirk Weißruthenien
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"
Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"
< 
 >
1941 — 1944

Сталіца Мінск
Мова(ы) нямецкая (афіцыйна), беларуская (фактычна)
Афіцыйная мова нямецкая і беларуская
Грашовая адзінка Рэйхсмарка
Плошча
Насельніцтва
  • 2 411 333 чал.[2]
Генеральны камісар
 • 19411943 Вільгельм Кубэ
 • 19431944 Курт фон Готберг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генеральная акруга «Беларусь» (ням.: Generalbezirk Weißruthenien) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Была арганізаваная 17 ліпеня 1941, і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.

Адміністрацыя

У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя БССР па лініі ПолацкБарысаў на ўсходзе, Старыя Дарогівозера Чырвонае на поўдні, рака Зальвянка – усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).

Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся генеральны камісарыят Беларусь на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Мінску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.

У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня 1943 быў гаўляйтэр В. Кубэ. З верасня 1943 да чэрвеня 1944 выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі Курт фон Готберг.

Гаспадарка

Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя.

1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.

Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі.

Адносіны да мясцовага насельніцтва

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.

У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар, акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў гэты час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.

З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапалонных.

Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Спасылкі

  1. http://wwhp.ru/belru.htm
  2. http://www.territorial.de/ostl/weissrut/weissrut.htm