Аляксандр Сцяпанавіч Сопат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сцяпанавіч Сопат
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 лютага 1936(1936-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2011
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Алякса́ндр Сцяпа́навіч Со́пат (23 лютага 1936, в. Аўрамаўская, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 2011) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 лютага 1936 года ў в. Аўрамаўская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў рабочай сям’і.

Скончыў 6 класаў школы. Працоўную дзейнасць пачаў у 1950 годзе ў Архангельску на рыбалоўным сэйнеры. У 1952—1955 гадах працаваў на судах Мурманскага тралавага флоту — качагарам, матросам. У 1955—1958 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1958—1964 гадах быў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Мурманскага марскога параходства[1].

У 1965 годзе пераехаў у Гомель. Працаваў у трэсце «Гомельсельбуд». У 1980—1982 гадах працаваў экскаватаршчыкам у Беларускім упраўленні буравых работ на нафтапромыслы ў Саматлоры, Памежным (Ніжнявартаўск)[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у пачатку 1960-х гадоў, піша на рускай мове[3]. Першае яго апавяданне «Працоўны гонар» апублікавана ў газеце «Гомельская праўда» у 1965 годзе. Пісаў нарысы, замалёўкі, навелы пра жыццё рабочых калектываў, рабочых Запаляр’я. Друкаваліся яны ў альманаху «Северное сияние», у газетах «Комсомолец Заполярья», «Комсомольская правда», часопісе «Нёман», газеце «Гомельская праўда». Працаваў у жанры аповесці («Спытай самому сабе», «Аляксей Чарняк», «Мёртвая вада» і інш.). Аўтар кніг «Траса», «Саматлор». У 1989 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшаў зборнік прозы А. Сопата «Караблі», адрасаваны старэйшаму школьнаму ўзросту. Аўтар рамана «Ціхі хутар» (пра дзейнасць НКУС на Палессі ў гады вайны) і зборніка аповесцяў «Выкраданне», прысвечанага актуальным праблемам сучаснага ладу жыцця. Напісаў нарысы «Гаўрош суворага часу», «Крокі да акіяну».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Траса» (1982)
  • «Саматлор» (1987)
  • «Караблі» (1989)
  • «Падранак»
  • «Выкраданне»
  • «Пакажы мне дарогу»
  • «Палярная зорка»
  • «Дэсант»
  • «Мёртвая вада»
  • «Аляксей Чарняк»
  • «Фантазёры»
  • «Спытай самога сябе»

Зноскі

  1. Сопот Александр Степанович
  2. Сопот Александр Степанович — Знаменитые люди Гомельщины
  3. Аляксандр Сопат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцікі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск: Маст.літ., 1994. — С 507.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандру Сопату — 60! // Літаратура і мастацтва. − 1996. — 23 лютага.
  • Лёсам звязаны з Гомелем // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мінск, БЕЛТА, 1999. — С. 453.
  • Сопат Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. / Інстытут літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мінск, БелЭн, 1995. — С. 395.
  • Сопат Аляксандр // Генаш В. С., Смыкоўская В. І. Літаратурная Гомельшчына. — Гомель, 1991. — С. 94.
  • Сопат Аляксандр // Кулажанка Л. і інш. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. / Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка; Маст. А. С. Забаўская. — Мінск, БелЭн, 2000. — С. 284.
  • Сопат Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сопат Аляксандр Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск, БелСЭ, 1987. — С. 95.
  • Ткачоў, В. Героі ў рабочай спяцоўцы / Васіль Ткачоў // Гомельская праўда. — 1996. — 17 лютага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]