Нэлі Багуслаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нэлі Багуслаўская
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1935(1935-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2018(2018-01-28) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Ізмаіл Львовіч Капланаў
Месца працы
Прафесія спявачка
Кірунак поп-музыка і эстрада
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Нэлі Багуслаўская (сапр. Нінэль Захараўна Багуслаўская; 21 чэрвеня 1935, Крывы Рог — 28 студзеня 2018) — беларуская эстрадная спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 чэрвеня 1935 года ў Крывым Рогу.

У 1958 годзе скончыла музычнае вучылішча ў Душанбэ. У 1962—1987 гадах салістка Беларускай філармоніі. У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам[1].

У 1986 годзе перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011 годзе, калі памёр Ізмаіл Капланаў.

Яе выканальніцкая манера вылучалася мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый — песні «Белая Русь» Юрыя Семянякі, «Спадчына» Ігара Лучанка.

Памёрла 28 студзеня 2018 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках каля мужа Ізмаіла Капланава.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]