Сцяг Сейшэльскіх Астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейшэлы
Зацверджаны 18 чэрвеня 1996
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Дзяржаўны Сцяг Сейшэл - прыняты 18 чэрвеня 1996 года. Блакітны колер на сцягу адлюстроўвае неба і мора, якія атачаюць Сейшэльскія астравы, жоўты - сонца, якое надае лёгкасць быцця, чырвоны колер адлюстроўвае ў сімвалічнай форме адзінства людзей і іх імкненне працаваць дзеля міру, адзінства і любові, белы ўяўляе вяршэнства права, зялёны - зямлю і навакольную жывую прыроду.

Колеры сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Сіні Жоўты Чырвоны Белы Зялёны
RGB 0-63-135 252-216-86 214-40-40 255-255-255 0-122-61
HTML #003F87 #FCD856 #D62828 #FFFFFF #007A3D

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы сцяг быў прыняты 29 чэрвеня 1976 года. Прыкладна праз год пасля гэтага адбыўся пераварот і быў прыняты сцяг Аб'яднанай народнай партыі Сейшэлаў, які праіснаваў да 1996 года.