Сцяг Тога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тога
Зацверджаны 27 красавіка 1960
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:1,618

Дзяржаўны сцяг Тагалезскай Рэспублікі быў прыняты 27 красавіка 1960 пры абвяшчэнні незалежнасці краіны.

Сцяг быў распрацаваны Полем Ахіем (фр.: Ahyi Paul).

Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Зялёны колер сімвалізуе надзею і сельскую гаспадарку краіны.
  • Жоўты колер сімвалізуе каштоўнасць нацыянальнага адзінства і багацце нетраў краіны.
  • Чырвоны колер увасабляе кроў, якая праліта жыхарамі Тога за незалежнасць і якая будзе праліта сынамі нацыі падчас абароны цэласнасці і суверэнітэту Тога супраць агрэсара.
  • Белы колер сімвалізуе свет, мудрасць, пачуццё годнасці.

Зорка ўвасабляе жыццё, бязгрэшнасць, а таксама падкрэслівае нацыянальнае адзінства краіны. Пяць гарызантальных палос сімвалізуюць пяць адміністрацыйных рэгіёнаў Тога.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]