Сцяг Самаліленда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самаліленд
Зацверджаны 14 кастрычніка 1996
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

18 мая 199114 кастрычніка 1996
Прапорцыя 1:2

Сучасны Сцяг Самаліленда, былой брытанскай часткі Самалі, быў прыняты 14 кастрычніка 1996 года, пасля зацвярджэння нацыянальнай канферэнцыяй. Дзяржава Самаліленд, якая абвясціла незалежнасць 18 мая 1991 г., да гэтага часу не прызнана ні адной краінай у свеце.

На зялёнай паласе намаляваная Шахада белага колеру. Такая ж намалявана на сцягу Саудаўскай Аравіі. Белая паласа змяшчае чорную пяціканцовую зорку, якая сімвалізуе пять рэгіёнаў, у якіх жывуць самалійцы. Пяццю рэгіёнамі з'яўляюцца: Брытанскі Самаліленд, Італьянскі Самаліленд, Французская Самаліленд (Джыбуці), Агад (Эфіопія) і паўночны ўсход Кеніі.

Сімвалы сцяга[правіць | правіць зыходнік]

  • Зялёны - Дабрабыт
  • Белы - Мір
  • Чырвоны - Кроў герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду.
  • Шахада - Іслам
  • Чорная зорка - Выяўленне мары аб вялікім Самалі.