Сцяг Мазамбіка — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Мазамбік, сучасны сцяг быў прыняты 1 мая1983 года. Сцяг Мазамбіка — адзіны ў свеце сцяг, на якім ёсць выява сучаснай зброі — аўтамат Калашнікава.
Нацыянальны сцяг мае пяць колераў: чырвоны, зялёны, чорны, залаціста-жоўты і белы.
Колеры абазначаюць:
чырвоны — супраціў каланіялізму, ўзброеную барацьбу за незалежнасьць і абарону суверэнітэту;
зялёны — раслінныя багацці краіны;
чорны — Афрыканскі кантынент;
залаціста-жоўты — мінеральныя багацці краіны;
белы — справядлівасць барацьбы Мазамбіцкага народа за мір