Турэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Турэні

Турэ́нь (фр.: Touraine) — былая правінцыя Францыі са сталіцай у горадзе Туры.

Падчас палітычнай рэарганізацыі тэрыторыі Францыі у 1790 годзе, тэрыторыя Турэні была падзелена паміж дэпартаментамі Эндр і Луара (Indre-et-Loire), Луар і Шэр (Loir-et-Cher) і Эндр (Indre).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зямля Раберцінаў[правіць | правіць зыходнік]

У IX стагоддзі Турэнь разам з суседнімі тэрыторыямі была вылучана Карлам II у кіраванне Роберту Моцнаму, продку Капетынгаў. Пасля знаходжання ў складзе земляў Гуга Абата зноў вярнулася да Раберцінаў.

Зямля графаў Анжу і Блуа[правіць | правіць зыходнік]

Далей землі Турэні ў якасці віконцтва падаваліся Раберцінамі сваім васалам: першай Анжуйскай дынастыі Інгельгерынгаў, затым графам дэ Блуа. З 941 года Турэнь утварыла асобнае графства[1], прадмет суперніцтва графаў Анжу і Блуа, якія сталі ў X стагоддзі фактычна незалежнымі феадаламі і магутнымі супернікамі новай дынастыі Капетынгаў у цэнтральнай Францыі. Большая частка Турэні і графскі тытул у выніку заставаліся належаць графам дэ Блуа.

Цібо III, граф дэ Блуа, атрымаўшы ў 1037 годзе графскую карону, адмовіўся прыносіць васальную прысягу каралю Францыі Генрыху I і падняў мяцеж супраць яго. У адказ той, як вярхоўны сюзерэн, перадаў Турэнь у 1040 годзе[1] графу Анжу. Вайна скончылася перамогай Жафруа II Мартэла, графа Анжуйскага, і заняццем ім у 1044 годзе Тура.

Зямля Плантагенетаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1060 годзе Турэнь разам з Анжу перайшла па жаночай лініі роду графаў Гацінэ, якія атрымалі пазней імя Плантагенетаў і сталі каралямі Англіі, герцагамі Нармандыі і Аквітаніі.

Зямля французскай кароны[правіць | правіць зыходнік]

У 1204 годзе Філіп II Аўгуст далучыў Турэнь сярод іншых уладанняў англійскага караля да земляў французскай кароны. У 1360 годзе Турэнь збудавана ў герцагства і неаднаразова аддавалася ў леннае валоданне французскім прынцам у якасці апанажу. У 1584 годзе, пасля смерці Францыска Алансонскага, брата Генрыха III, канчаткова далучана да французскай кароны.

Турэнь за сваю незвычайную ўрадлівасць называлася садам Францыі.

Вядомыя людзі з Турэні[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў Турэні[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Памерлі ў Турэні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Турень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]