Перайсці да зместу

Азам Талбіевіч Раджабаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Азам Раджабаў
Поўнае імя Азам Талбіевіч Раджабаў
Нарадзіўся 21 студзеня 1993(1993-01-21)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Віцебск 0 (0)
2011—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013—2014 Беларусь Гомель 14 (0)
2014—2017 Беларусь Віцебск 36 (4)
2017   Беларусь Орша 11 (2)
2018—2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 42 (7)
2020—2024 Беларусь Хваля (Пінск) 92 (2)
2024— Беларусь Ліда
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2017

Азам Раджабаў (нар. 21 студзеня 1993, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебска». У лютым 2011 года перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 года з’явілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.

У ліпені 2013 года разарваў кантракт з «Дынама» і стаў іграком «Гомеля»[3]. У складзе «Гомеля» стаў звычайна выхадзіць на замену. Але калі ў другой палове 2013 трывала з’яўляўся на полі, то ў сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляў за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[4].

Пасля зыходу з «Гомеля» ў ліпені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[5]. Хутка замацаваўся ў аснове віцебскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 таксама трывала гуляў за «Віцебск», пераважна на пазіцыі флангавага нападніка. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У першай палове 2017 года выступаў за дубль «Віцебска», за асноўны склад згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы»[6]. У печатку 2018 года трэніраваўся з віцебскай камандай, аднак у лютым 2018 года «Віцебск» вырашыў не падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[7].

Неўзабаве пасля сыходу з «Віцебска» далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, у печатку сезона 2019 з’яўляўся на полі рэдка і выходзячы на замену, з верасня зноў стаў гуляць у аснове. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў каманду.

У жніўні 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[8]. У 2020 годзе гуляў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2021 пераважна выхадзіў на замену, са жніўня замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам[9]. У сезоне 2022 заставаўся іграком стартавага складу. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[10]. У снежні 2023 года падпісаў чарговы кантракт з клубам[11]. У жніўні 2024 года пакінуў «Хвалю»[12] і далучыўся да «Ліды»[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2010 дубль Віцебск 22 2
2010/11 (2) дубль Дынама 11 0
2011/12 дубль Дынама ? ?
2012/13 дубль Дынама 17 0
2013 (2) Д1 Гомель 12 0
2014 (1) Д1 Гомель 2 0
2014 (2) Д2 Віцебск 15 4
2015 Д1 Віцебск 21 0
2016 Д1 Віцебск 0 0
2017 (1) дубль Віцебск 8 2
2017 (2) Д2 Орша 11 2
2018 Д2 Нафтан 26 5
2019 Д2 Нафтан 16 2
2020 (2) Д2 Хваля 12 1
2021 Д2 Хваля 26 1
2022 Д2 Хваля 21 0
2023 Д2 Хваля 18 0
2024 (1) Д2 Хваля 15 0

Бацька — таджык, маці — беларуска. Нарадзіўся ў Таджыкістане, але ў малым узросце пераехаў у Віцебск[14].

  1. Azam Radzhabov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/azam-radzhabov/
  3. Азам Раджабов будет играть за "Гомель" (руск.). football.by (11 ліпеня 2013). Праверана 5 снежня 2023.
  4. «Гомель» расторг контракт с Раджабовым (руск.). by.tribuna.com (18 ліпеня 2014). Праверана 5 снежня 2023.
  5. "Витебск" подписал Раджабова (руск.). football.by (25 ліпеня 2014). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Азам Раджабов отдан в аренду в ФК "Орша". (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (12 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017.
  7. Команду покинул Азам Раджабов (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (5 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018.
  8. «Волна» подписала четырёх новичков (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (3 жніўня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Азам Раджабов продлил контракт с клубом (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (27 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  10. Кибук и Раджабов продлили контракты с "Волной" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  11. "Волна" продлила контракты с лучшим бомбардиром и еще пятью игроками, а также рассталась с двумя футболистами (руск.). football.by (5 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  12. Гречиха, Раджабов и еще трое игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (7 жніўня 2024). Праверана 8 жніўня 2024.
  13. Азам Раджабов перешел в "Лиду" (руск.). football.by (10 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.
  14. Молодой форвард Азам Раджабов доволен своим переездом в Киев (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012.