Акерманскі павет
Акерманскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Бесарабская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Акерман | ||
Дата ўтварэння | 1818 | ||
Дата скасавання | 1918 | ||
Насельніцтва (1897) | 265 247 | ||
Плошча | 7 282,7 кв. вёрст | ||
Акерма́нскі павет (да 1828 года — цынут, руск.: Аккерманский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў Бесарабскай вобласці (з 1873 года — Бесарабскай губерні) Расійскай імперыі (1818—1917), у Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (1917—1918) і ў губернатарстве Бесарабія Румынскага каралеўства (1918—1940, 1941—1944).
Павятовы горад — Акерман. Насельніцтва (1897) — 265 247 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па плошчы павет займаў тэрыторыю ў 7 282,7 квадратных вёрст (8 287,9 кв. км). Размяшчаўся на тэрыторыі Арцызскага, Білгарад-Дністроўскага, Кілійскага, Сарацкага, Тарутынскага, Татарбунарскага раёнаў (станам на пачатак 2020) Адэскай вобласці Украіны і Штэфан-Водскага раёна (дакладней Валанціраўскага і Алэнешцкага) Малдовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Павет быў утвораны ў 1818 годзе ў складзе Бесарабскай вобласці (з 1873 года губерні) Расіі.
29 снежня 1819 года частка Акерманскага павета адышла да асобай адміністрацыйнай адзінкі — Буджацкай акругі. Пазней, на тэрыторыях, занятых нямецкімі калоніямі, былі ўтвораны нямецкія акругі.
У 1829 годзе Бесарабіі перададзена дэльта Дуная, якая першапачаткова была ўключана ў Акерманскі павет, але ўжо праз год, пасля ўтварэння Ізмаільскага граданачальства, тэрыторыя дэльты адышла да апошняга.
У 1856 года амаль усё прычарнаморскае ўзбярэжжа павета разам з большымі часткамі Ізмаільскага і Кахульскага паветаў было перададзена Малдаўскаму княству. Аднак ужо ў 1857—1858 годзе ў склад павета перададзена паўднёвая частка Камрацкага павета (Ніжне-Буджацкая і Ізмаільская акругі), утворанага з часткі Кахульскага павета, якая не адышла Малдавіі.
У перыяд 1918—1940гадоў Акерманскі павет з’яўляўся часткай каралеўства Румынія, у 1938—1940 гадах уваходзіў у склад цынута Ністру. Пры гэтым з Ізмаільскага павета ў склад Акерманскага была перададзена тэрыторыя на ўсход ад возера Сасык, а тэрыторыі, якія раней належалі да Кахульскага павета, вернутыя ў склад апошняга.
У жніўні 1940 года Бесарабія была вернутая СССР, пры гэтым Акерманскі і Ізмаільскі паветы перададзены ў склад Украінскай ССР і ўтварылі Акерманскую (Ізмаільскую) вобласць. Аднак у лістападзе 1940 года, паводле указа Прэзідыума ВС СССР, частка тэрыторыі паветаў вернутая Малдаўскай ССР і перададзена ў склад Бендэрскага (Валанціраўскі раён Акерманскага жудзеца (Чэтаця Албэ)) і Кахульскага паветаў (Джурджулешць, Етулія, Куза-Вада, Кышліца-Прут, Вялікая Слабазія і Чышмікіёй пласы Рэні Ізмаільскага жудзеца) адпаведна.
У перыяд другой румынскай акупацыі 1941—1944 гадоў граніцы павета былі адноўлены па стане на 1918 год, а крыху пазней большая частка заходняй паловы павета ўвайшла ў новы Кілійскі павет, а меншая яе частка перададзена Ізмаільскаму павету.
Пасля заканчэння акупацыі, адміністрацыйны падзел быў адноўлены па стане на 4 лістапада 1940 года. 15 лютага 1954 года Ізмаільская вобласць была ліквідавана, яе тэрыторыя ўвайшла ў Адэскую вобласць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Склад насельніцтва паводле перапісу 1897 года[1]:
- Усяго — 265 247 чал.
- маларусы — 70 797
- балгары — 56 541
- малдаване — 43 441
- немцы — 43 389
- велікарусы (рускія) — 25 523
- яўрэі — 12 280
- гагаузы — 10 381
- цыгане — 1 127
- армяне — 652
- французы — 332
- палякі — 302
- беларусы — 138
- грэкі — 105
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя населеныя пункты на 1897 год (нас.):
- Гарады: Акерман (41 178)
- Пасады: Шаба (3 894), Папушой[2][3] (2 616), Турлакі (5 202)
- Мястэчка: Татарбунары (3 897)
- Балгарскія калоніі: Галіца (1 288), Тараклія (3 455)
- Сёлы: Ташлык (3 172), Царычанка (Багародзіцкая) (3 087)
Зноскі
- ↑ Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў . Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2014. Праверана 20 красавіка 2014.
- ↑ Карта РСЧА L-36 (А), 1941
- ↑ Акерманскія гісторыі: пасад Папушой . Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2019. Праверана 9 сакавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аккерманский уезд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- На сайце «Бесарабія»
- Карта Акерманскага павета з Настольнага атласа А. Ф. Маркса за 1903 год (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 11 мая 2013.
- Акерманскі павет
- Акерманскі жудзец (рум.)