Перайсці да зместу

Аксаміткі прамастойныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксаміткі прамастойныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Tagetes erecta L., 1753[1]
Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38483
NCBI  13708
EOL  503421
IPNI  252092-1
TPL  gcc-3913

Аксамі́ткі прамастойныя[2][3] (Tagetes erecta) — від кветкавых раслін роду Аксаміткі (Tagetes) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Аднагадовая травяністая галінастая расліна вышынёй да 100 см. Сцябло прамастойнае. Галінкі рабрыстыя і апушаныя. Галінкі першага парадку адхілены ад галоўнага сцябла пад вострым вуглом і роўныя вышыні сцябла або даўжэйшыя за яго[4]. Агульны выгляд мае адваротна-пірамідальную форму[4].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883
Паштовая марка ГДР

Лісце чаргаванае, перыста-рассечанае, на чаранках. Краі сегментаў ліста пілаватыя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ад светла-жоўтага да цёмна-аранжавага колеру, у адзінкавых кошыках дыяметрам 5—10 см на канцах галінак. Плод — сухая сямянка чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна паходзіць з паўднёвых рэгіёнаў Мексікі[4]. З пачатку XVI стагоддзя вырошчваецца ў культуры[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5].

Дэкаратыўная садовая, лекавая і тэхнічная расліна.

  • Tagetes corymbosa Sweet
  • Tagetes elongata Willd.
  • Tagetes elongata var. elongata
  • Tagetes erecta var. erecta
  • Tagetes excelsa Soule
  • Tagetes heterocarpha Rydb.
  • Tagetes major Gaertn.
  • Tagetes patula L.
  • Tagetes patula f. patula
  • Tagetes patula var. patula
  • Tagetes peduncularis Lag.
  • Tagetes remotiflora Kunze
  • Tagetes tenuifolia Kunth
  • Tagetes tenuifolia Millsp.
  1. Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 887.
  2. БелЭн 1996.
  3. ЭПБ 1983.
  4. а б в г ДР СССР 1986.
  5. Бархатцы прямостоячие: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)