Алег Сяргеевіч Бычак
Алег Сяргеевіч Бычак | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1944 (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Партызаны |
Гады службы | 1940—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Але́г Сярге́евіч Бы́чак (18 верасня 1921, г. Бабровіца, Чарнігаўская вобласць — 7 мая 1944, в. Ліпава, Мядзельскі раён) — старшы лейтэнант дзяржбяспекі Народнага камісарыята унутраных спраў БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 верасня 1921 года ў пасёлку Бабровіца (цяпер — Чарнігаўская вобласць Украіны) ў рабочай сям’і.
Скончыў сярэднюю школу, быў рабочым. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ўступіў ва УКП(б). У 1941 годзе скончыў пяхотнае вучылішча ў Буйнакску.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У верасні — лістападзе 1941 года — памочнік камандзіра ўзвода атрада «Шпілявы», які выконваў спечыяльнае заданне на акупаванай тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР[1].
У сакавіку 1942 года ў складзе спецыяльнага атрада быў накіраваны ў варожы тыл, на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці БССР[2]. Першапачаткова быў камісарам, затым, з чэрвеня 1943 года — камандзірам атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэрыторыі Літоўскай ССР, Вілейскай, Віцебскай і Мінскай абласцей БССР[1].
Бычак прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аперацыях. За час баявой дзейнасці атрада яго байцамі было знішчана 69 эшалонаў, больш за 4 кіламетраў чыгункі, 16 мастоў, 6 складоў, электрастанцыя, вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў. 7 мая 1944 года падчас выканання чарговага спецыяльнага задання па падрыву стратэгічна важнага чыгуначнага моста Бычак загінуў. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, затым пасля заканчэння вайны прах Бычака быў перавезены ў Бабровіцу і пахаваны на яе цэнтральнай плошчы[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года за «умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі аператыўна-чэкісцкай групы ў тыле ворага і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант дзяржбяспекі Алег Бычак пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і шэрагам медалёў[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Алега Бычака названы вуліца ў гарадскім пасёлку Мядзел і вуліца ў горадзе Бабровіца[2]. Матэрыялы пра яго экспануюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы. У вёсцы Ліпава, на месцы, дзе быў пахаваны А. С. Бычак, усталяваны мемарыяльны знак, а на доме, у якім знаходзіўся штаб партызанскага атрада, — мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б в Бычёк Олег Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
- ↑ а б в г Алег Сяргеевіч Бычак на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бы́чак Алег Сяргееіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Юные герои Витебщины. Минск, 1980.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бычек Олег Сергеевич у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)
- К 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза Олега Сергеевича Бычека (руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- Его звали Быстрый (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Видатні люди Бобровиччини
- «Командир партизанського спецзагону». Автор Валентин Сандул. Газета «Отчий поріг» № 5 (101), 2010, стор. 15.(недаступная спасылка)
(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Казелецкім павеце
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Мядзельскім раёне
- Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Лейтэнанты СССР
- Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў