Алена Андрэеўна Гайдуліс
Алена Андрэеўна Гайдуліс | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 2009 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Алена Андрэеўна Гайду́ліс (Луцэнка-Гайдуліс; 27 ліпеня 1943, в. Складанцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 6 ліпеня 2009, Гродна) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і. Калі бацькі не стала, у 1945 годзе сям’я пераехала на радзіму маці ў Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. У 1963 годзе скончыла студыю пры Калужскім абласным драматычным тэатры, дзе і пачала сваю творчую дзейнасць. У 1963—1970 гадах — актрыса гэтага тэатра[1].
Завочна скончыла ў 1968 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (курс М. А. Пажыткова і Н. С. Міхоэлс). Працавала ў тэатрах Калугі, Новакузнецка (1970—1973), Табольска (1975—1978)[1]. У 1973—1975 і 1983—2009 гадах у Гродзенскім, у 1978—1983 гадах у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах[2].
Памёрла 6 ліпеня 2009 года ў Гродне[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А. К. Талстога і П. Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б. Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы » К. Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф? » Э. Олбі)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Алена Андрэеўна Гайдуліс за сваё жыццё шматразова была адзначана ганаровымі граматамі за заслугі перад тэатрам. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанага артыста БССР[1].
У 1997 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны[1].
У 2001 годзе на фестывалі нацыянальнай драматургіі ў г. Бабруйску стала ўладальніцай прыза за найлепшую жаночую ролю. У 2003 годзе адзначана прэміяй імя Ігната Буйніцкага і прызам «Натхненне» за таленавітае і шматгранае супрацоўніцтва на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ЛУЦЭНКА-ГАЙДУЛІС АЛЕНА АНДРЭЕЎНА(недаступная спасылка)
- ↑ а б БелЭн 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдуліс Алена Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Актрысы тэатра Беларусі
- Актрысы тэатра СССР