Альфонса XII

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонса XII
ісп.: Alfonso XII[1]
манарх Іспаніі
29 снежня 1874 — 25 лістапада 1885
Папярэднік Амадэй I
Пераемнік Альфонса XIII
кіраўнік іспанскай дзяржавы[d]
29 снежня 1874 — 25 лістапада 1885
Прынц Астурыйскі
1857 — 1868
Папярэднік Infanta Isabel, Countess of Gergenti[d]
Пераемнік Infanta Isabel, Countess of Gergenti[d]

Нараджэнне 28 лістапада 1857(1857-11-28)[2][3][…]
Смерць 25 лістапада 1885(1885-11-25)[2][3][…] (27 гадоў)
Месца пахавання
Род Іспанскія Бурбоны[7]
Імя пры нараджэнні ісп.: Alfonso Francisco de Asís Fernando Pío Juan María de la Concepción Gregorio Pelayo de Borbón y Borbón[8]
Бацька Франсіска дэ Асіс Бурбон[1]
Маці Ізабела II[1]
Жонка Mercedes of Orléans[d][9][10] і Марыя Крысціна Аўстрыйская[9][10]
Дзеці Мерседэс, інфанта Іспаніі[d][1][9], Alfonso Sanz y Martínez de Arrizala[d][11], Fernand Sanz[d][11], Марыя Тэрэза, інфанта Іспаніі[d][11][1] і Альфонса XIII[1][9]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[12]
Адукацыя
Дзейнасць суверэн
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса XII (ісп.: Alfonso XII; 28 лістапада 1857 — 25 студзеня 1885) — кароль Іспаніі ў 1877—1885 гадах.

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Малады інфант меў дрэнныя адносіны са сваёй маці каралевай Іспаніі Ізабелай II. Псіхалагічны стан яго пагаршала веданне таго, што кароль-кансорт Франсіска дэ Асіс Бурбон не быў сапраўдным яго бацькам. У гэты час у 1868 году адбылася іспанская рэвалюцыя. Манархія была звергнута. 25 чэрвеня 1870 у эміграцыі Ізабэла II адраклася ад сваіх прэтэнзій на трон на карысць Альфонса. Альфонса прайшоў навучанне ў навучальных установах Парыжа, Жэневы, Вены. Улетку 1974 Альфонса паступіў у ваенную акадэмію Сндхерст (Вялікабрытанія). Там ён заявіў пра ліберальныя настроі і жаданне быць канстытуцыйным манархам.

Кароль Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Хісткая ўнутраная палітычная сітуацыя ў Іспаніі выклікала ўсё большую незадаволенасць насельніцтва. Нарэшце, 29 снежня 1874, генерал Арсен Марцінес Кампас здзейсніў ваенны путч, але адразу перадаў уладу Кановас — прадстаўніку Альфонса ў Іспаніі. На наступны дзень Альфонса стаў каралём Іспаніі. У гэты час ішла трэцяя карлісцкая вайна. У сакавіку 1876 армія на чале з Альфонса XII цалкам разграміла апошнія часткі карлістаў. У лютым 1878 заключаны Санхонскі мір, які даў перапынак у працяглай вайне з Кубай. У 1883 году кароль здзейсніў паездку па Еўропе — Германія, Аўстрыя, Бельгія. Альфонса XII змог не дапусціць вайны з Германіяй праз Каралінскія астравы — трацейская камісія папы рымскага Леўа XIII прыйшла да высновы, што гэтая тэрыторыя належыць Іспаніі.

Пры Альфонса XII зацвердзілася рэстаўрацыйная або канавалістская сістэма, калі па чарзе кіравалі дзве партыі. Памёр Альфонса XII 25 лістапада 1885 г. У выніку дызентэрыі, хоць да гэтага шмат гадоў пакутаваў на сухоты.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Portal de Archivos Españoles — 2007. Праверана 23 мая 2020.
  2. а б Alfonso XII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. Alfonso XII de Borbón y de Borbón, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.abc.es/espana/madrid/abci-1885-muere-alfonso-200911250300-1132154688170_noticia.html Праверана 21 мая 2020.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. https://www.huffingtonpost.es/entry/quien-esta-enterrado-en-el-panteon-de-los-reyes-de-el-escorial_es_5e316d23c5b693878a896eec Праверана 23 мая 2020.
  7. http://dialnet.unirioja.es/descarga/articulo/4580166.pdf — С. 52.
  8. (unspecified title) Праверана 23 мая 2020.
  9. а б в г д е ё Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 23 мая 2020.
  10. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  11. а б в Lundy D. R. The Peerage Праверана 23 мая 2020.
  12. http://www.cervantesvirtual.com/portales/reyes_y_reinas_espana_contemporanea/alfonso_xii_biografia/ Праверана 23 мая 2020.