Альфрэд Адлер
Альфрэд Адлер | |
---|---|
ням.: Alfred Adler | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1937[3][1][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Leopold Adler[d] |
Жонка | Raissa Adler[d][5] |
Дзеці | Alexandra Adler[d], Valentine Adler[d], Kurt A. Adler[d][5] і Cornelia Adler[d][6] |
Род дзейнасці | псіхіятр, псіхатэрапеўт, афтальмолаг |
Навуковая сфера | індывідуальная псіхалогія[7], псіхалогія, псіхіятрыя, неўралогія, псіхатэрапія[d] і псіхааналіз |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Abraham Maslow[d] |
Сайт | adler-iaip.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфрэд А́длер (ням.: Alfred Adler, 7 лютага 1870, Вена — 28 мая 1937, Абердзін, Шатландыя, Вялікабрытанія) — аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1930-х жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вывучэння прынцып унутранага адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера, асноўнай рухаючай сілай развіцця асобы з'яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сацыяльных фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907)
- «Аб нервовым характары» (1912)
- «Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920)
- «Чалавеказнаўства» (1928)
- «Сэнс жыцця» (1933) і інш.
Зноскі
- ↑ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 18. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Alfred Adler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Адлер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 114 // birth registry — Т. 1. Праверана 28 верасня 2022.
- ↑ а б в https://www.theguardian.com/uk/2011/apr/10/alfred-adler-ashes-found-edinburgh
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118500686 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альфрэд Адлер
- Альфрэд Адлер, біяграфія на сайце Псіхалогія Архівавана 8 жніўня 2012.
- Расійкая супольнасць Індывідуальнай псіхалогіі Альфрэда Адлера Архівавана 17 снежня 2014.