Альшанікі 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Альшанікі 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
0.8[1] км²
Высата НУМ
177 м
Насельніцтва
19 чалавек (2007)
Шчыльнасць
12 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8-02234, Міжнародны фармат +375 2234
Паштовы індэкс
213188
Аўтамабільны код
6
Альшанікі 1 на карце Беларусі ±
Альшанікі 1 (Беларусь)
Альшанікі 1
Альшанікі 1 (Магілёўская вобласць)
Альшанікі 1

Альша́нікі 1[2] (трансліт.: Aĺšaniki 1, руск.: Ольшаники 1) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.

Тапанаміка назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха[3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1764 годзе ўладаром вёскі з’яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.

З 17 ліпеня 1924 года вёска ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі[4].

Да красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Комсеніцкага сельсавета[5].

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з’явіліся ў 1930—1932 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз’езд». У 1952 г. адбылося аб’яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».

Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны[6].

Адукацыя. Вольны час[правіць | правіць зыходнік]

  • Вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
  • Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (з 2010);
  • На базе сялянскага клуба дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, праводзімых ва ўсіх кутках Кругляншчыны і нават у Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзення народных абрадаў на вяселлях і іншых мерапрыемствах[6].

Зноскі

  1. Ольшаники (руск.)(недаступная спасылка). Круглянский район. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 22 лютага 2011.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Ад расліннага свету(недаступная спасылка). Тапанаміка. library.mogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  4. География (руск.)(недаступная спасылка). Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  5. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  6. а б М. Падгаец. Когда труд дарит вдохновение (руск.)(недаступная спасылка). газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкама (11 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2011. Праверана 6 лютага 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2