Аляксандр Аляксеевіч Палканаў
Аляксандр Аляксеевіч Палканаў | |
---|---|
руск.: Александр Алексеевич Полканов | |
Дата нараджэння | 13 (25) мая 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1963[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт, выкладчык універсітэта, petrologist, геолаг, мінералог, навуковы работнік |
Навуковая сфера | геалогія, мінералогія, петраграфія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксеевіч Палка́наў (руск.: Александр Алексеевич Полканов; 25 мая 1888, Кастрама — 10 студзеня 1963, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1935)[2]. Акадэмік АН СССР (1943), прафесар (1930), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Палканаў нарадзіўся ў горадзе Кастрама. У 1906 годзе скончыў гімназію. У 1906—1908 гг. вучыўся на Фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1908 годзе быў пераведзены ў Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 годзе па спецыяльнасці «геалогія і мінералогія». З 1911 года ў Пецярбургскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры мінералогіі і прафесар Пермскага ўніверсітэта. З 1921 года А. А. Палканаў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай петралогіі. У 1939—1945 гг. дырэктар Інстытута зямной кары пры Ленінградскім універсітэце, у 1950—1963 гг. арганізатар і дырэктар лабараторыі дакембрыю АН СССР, у 1946—1950 гг. адзін з арганізатараў і старшыня Прэзідыума Карэльскага філіяла АН СССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Палканаву належаць навуковыя працы па петралогіі інтрузійных парод Балтыйскага шчыта, Кольскага паўвострава і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў. Сумесна з Э. К. Герлінгам распрацаваў калій-аргонавы метад вызначэнні ўзросту геалагічных фармацый. У 1915 годзе адкрыў жалезаруднае месцараджэнне ў Кольскім фіёрдзе[2]. Аўтар геалагічнай карты Кольскага паўвострава.
Сярод апублікаваных работ:
- Геологические исследования на Кольском полуострове в 1917-27 гг., 1928;
- Проблемы Кольского полуострова. — 1933 (у сааўтарстве);
- Геология Карелии и Кольского полуострова. — 1947.
Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Леніна (1954)
- 2 Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1945)
- медалі
- Ленінская прэмія (1962)
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959)
- Ганаровы член Французскага геалагічнага таварыства (1959)[2]
- Ганаровы член-карэспандэнт Шведскага геалагічнага таварыства (1961)[2]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар А. А. Палканава названая града ўзгоркаў у раёне Берага прынца Улафа ў Антарктыдзе[2].
Зноскі
- ↑ а б в Полканов Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 13.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Полканов Александр Алексеевич, (1888—1963), геолог, петрограф, академик АН // Сайт информационной системы «Архивы РАН» (руск.)
- Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
- Полканов Александр Алексеевич // Пермский государственный национальный исследовательский университет Архівавана 16 снежня 2017. (руск.)
- Рундквист Д. В., Бархатова Н. Н. Академик Александр Алексеевич Полканов. К 100-летию со дня рождения (руск.)
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Кастраме
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акадэмікі СССР
- Геолагі СССР