Перайсці да зместу

Аляксандр Васільевіч Бадакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васільевіч Бадакоў
Дата нараджэння 23 лютага 1926(1926-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 2014(2014-09-29)[1] (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Аляксандр Васільевіч Бадакоў (23 лютага 1926, в. Бахараўка, Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць — 29 верасня 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ ў 1950. У 1950—1954 гадах — на камсамольскай працы, у 1958—1960 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1962—1973 гадах — загадчык кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута, у 1973—1978 гадах — рэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1978—1994 гадах — рэктар Гродзенскага ўніверсітэта[2], у 1994—1998 — прафесар кафедры філасофіі Гродзенскага ўніверсітэта, у 1998—2008 — прафесар, загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах свядомасці, пазнання, сацыяльных наступстваў НТР, камуністычнага выхавання[2].

Зноскі

  1. https://www.grsu.by/component/k2/item/9779-article3059.html
  2. а б в Бодаков Александр Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.
  3. Александр Васильевич Бодаков