Ірына Фёдараўна Кітурка
Ірына Фёдараўна Кітурка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2024) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1 чэрвеня 1970, в. Чарнаўчыцы, Брэсцкі раён) — беларускі гісторык, педагог. Спецыяліст па эканамічнай гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя. Доктар гістарычных навук (2024), дацэнт (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 1 чэрвеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна[1].
У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы. У 1993—1998 гадах працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 23 г. Гродна[1].
Скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця»[1].
У 2001—2007 гадах працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі. У 2008—2015 гадах дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Я. Купалы. З 2016 года начальніца вучэбна-метадычнага ў праўлення, першы прарэктар, з 2017 года рэктар ГрДУ імя Я. Купалы[1].
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3. Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі[2].
У 2019 годзе скончыла Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
24 мая 2024 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ёй наданы навуковы ступень доктара гістарычных навук[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: эканамічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага, Скарбовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, крыніцы эканамічнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі (2018), Граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі (2020), Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2020), нагрудным знакам Упраўлення ўнутраных спраў «За адзнаку» (2020), юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2022)[1].
Пераможца рэспубліканскага конкурса «Жанчына года-2021» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з гісторыкам Юрыем Кітуркам, дырэктарам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Пазнаёміліся яны, калі разам з вучобы ездзілі на бульбу[4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця. Гродна, 2013.
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. Гродна, 2007.
- Удзел у калектыўных працах
- Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2021.
- Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Гродна, 2019.
- Августовский канал: необычная история и новая жизнь. Минск, 2019.
- История белорусской государственности. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. Минск, 2018.
- Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ да 1945 года. Мінск, 2015.
- Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Санкт-Пецярбург, 2014.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007.
- Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Мінск, 2004.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Марозаў 2022.
- ↑ Ірына Фёдараўна Кітурка ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ По результатам экспертизы в Президиуме ВАК 22 мая 2024 года...(недаступная спасылка)
- ↑ Рэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стала беларускамоўны гісторык. 07.12.2017 // Наша Ніва
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- КІТУРКА Ірына Фёдараўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- grsu.by (руск.)
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнаўчыцах
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы