Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі
Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1990 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (12 чэрвеня 1912, в. Мачаск, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 1990) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1938), Авіяшкола (1939), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (аспірантура, 1955).
Працаваў у сямігадовай школе ў в. Мачаск (1930—1934, дырэктар), Міністэрстве асветы БССР (1938, начальнік упраўлення сярэдніх школ), Доме Чырвонай Арміі (1939—1941, начальнік), Брэсцкім педагагічным вучылішчы (1945—1953, дырэктар), Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1953—1955, дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1955, у 1955—1973 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя адукацыі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Почета», Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш[1][2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маркоўскі Дзмітрый Спірыдонавіч, кандыдат гістарычных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Памерлі ў 1990 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы